Грамадства4949

Людзі — Караеву: «Каму цікавыя вашы Дажынкі? Міліцыі напладзілі ў кожнай вёсцы па роце»

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў заявіў: «Стаўлю задачу на жыхароў райцэнтраў, рэгіёнаў — каб жыццё там не згасала, каб людзі адтуль не выязджалі». Людзям яго выступ не спадабаўся.

Юрый Караеў, жнівень 2026. Скрыншот з відэа

Некалькі дзён таму ў інтэрв’ю мясцоваму тэлебачанню старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў паведаміў: «Стаўлю задачу на жыхароў райцэнтраў, рэгіёнаў — каб жыццё там не згасала, каб людзі адтуль не выязджалі, каб там жыць было дакладна таксама зручна і дастойна, як і ў вялікіх гарадах, як у абласным цэнтры, напрыклад, альбо ў Мінску. Таму асноўныя нашы намаганні цяпер [скіраваны] на райцэнтры. Рыхтуемся да «Дажынак». Вось чарговы наш райцэнтр — Карэлічы — ужо праз месяц сустрэне гасцей. (…)

У кіраўніцтва аблвыканкама такая задача — невялікія пасёлкі, гарадкі рабіць так, каб можна было да іх знешняга выгляду доўга не звяртацца».

Невялікі ролік з гэтымі словамі з’явіўся ў трэдзе дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі trk_grodno. Але словы «генерал-губернатара» нечакана выклікалі вялікае раздражненне людзей.

Людзі пішуць Караеву: «Вы ў моладзі спыталі? Ім наогул цікавыя вашы дажынкі??? Вы міліцыі напладзілі ў кожнай вёсцы па роце… Якое можа быць развіццё ў такой краіне, дзе начальства старых наглуха адарванае ад моладзі… усё, што вы маглі прыдумаць, гэта ў кожную школу мянта для шмону вучняў».

«Трэба ўводзіць у райцэнтрах караеўскі стандарт. Палкі, дрот, агароджы — ніхто не ўцячэ».

«Адабраць пашпарты і прапускныя пункты паставіць?»

«Стаўце кулямётчыкаў».

«Нармальныя краіны: давайце створым прывабныя ўмовы для пераезду людзей. Беларусь: дамо менту задачу не выпускаць тых, хто ўцякае».

Сотні лайкаў сабралі каменты, дзе Караеву прыгадалі яго дзеянні на пасадзе міністра ўнутраных спраў у час пратэстаў 2020‑га года.

«Дубінкамі зноў будзеце затрымліваць?»

«Літаральна чалавек, праз якога з’ехала куча народу».

Некаторыя прывялі канкрэтныя прыклады рэалізацыі палітыкі развіцця рэгіёнаў:

«Вось Лагойск — раённы цэнтр. Там ёсць раённая бальніца. А людзі банальныя аналізы ездзяць у Бараўляны здаваць, таму што ў Лагойску то Манькі няма, то Ванька прабіркі не закупіў. Дзіцяці форму да 1 верасня купіць — толькі на Экспабэл ехаць. Вось вам і горад-спадарожнік».

«Таму ў Ашмянах прыбіраюць дактароў, новых не накіроўваюць. І наогул бальніцы хутка, ствараецца ўражанне, не будзе ў горадзе! А медыцына — гэта першае, што павінна быць у горадзе!»

Аднымі прыгожымі фасадамі людзей не ўтрымаеш, лічаць каментатары, і звяртаюць увагу на матэрыяльны бок жыцця ў правінцыі:

«Людзі выязджаюць не праз выгляд населенага пункта, а праз немагчымасць зарабіць грошай на годнае жыццё. Так, сёння некаторыя гарады сталі вельмі прывабныя знешне, прыгожа, зручна. Аднак ад гэтага народ лепш жыць не стаў, у райцэнтрах прапануюць вакансіі ў сярэднім з заробкам 850‑1500 рублёў, хіба можна нармальна жыць за гэтыя грошы, нават у прыгожым горадзе?»

Былі і прапановы. Некаторыя карыстальнікі лічаць, што формула поспеху для малых гарадоў даволі простая:

«Я хоць не чыноўнік, але ведаю тры простыя ісціны, каб людзі не ўцякалі: годныя працоўныя месцы, добры заробак, даступнасць жылля. Парада бясплатная, не дзякуйце і не трэба ўтрымліваць кучу дармаедаў у касцюмах».

«Ну гэта затратна, танней пашпарты адабраць», — заўважыў нехта з беларусаў.

Іншыя ўпэўненыя, што для сапраўднага развіцця патрэбныя якасныя змены:

«Каб людзі не выязджалі, трэба развівацца. Развіваць сектар адпачынку і паслуг, развіваць сацыяльны сектар — школы, сады, бальніцы, трэба развіваць заканадаўчую сферу — каб законы былі дакладныя, зразумелыя і не мяняліся кожны раз, калі адзін чалавек устане не з той нагі».

«Праца, пабудова інфраструктуры, школы, розныя мерапрыемствы, транспартныя зносіны, жыллё ў растэрміноўку на 20 гадоў, нізкія падаткі, падтрымка нараджальнасці. І ніхто не паедзе з малых гарадоў».

І многія, вельмі многія адзначаюць, што эканамічны дабрабыт немагчымы без дэмакратызацыі, без аздараўлення грамадска-палітычнай атмасферы ў краіне:

«Каб людзі не выязджалі, трэба спыніць рэпрэсіі. А каб сталі вяртацца, трэба апраўдаць невінаватых, выплаціць кампенсацыі і пакараць вінаватых».

Як вынікае з каментароў, беларусы мала ўпэўненыя ў тым, што ва ўладаў нешта атрымаецца:

«Каб людзі не выязджалі, у краіне павінна быць змяняльнасць улады, а не старыкоўскі застой».

«Добрай раніцы! Гэтым трэба было 25 гадоў таму займацца».

«Ехалі, едуць і будуць ехаць, бо толькі размаўляць умееце з экранаў. А жыццё ўжо даўно згасла ў РБ».

«Вельмі смешна) чалавек заўсёды будзе ісці туды, дзе яму канкрэтна лепш. Дзе зараз лепш? Там, дзе дыхаецца лёгка і нязмушана».

«Працаваць трэба, а не задачы ставіць», — заўважаюць чытачы.

Толькі адзінкі выступілі ў падтрымку афіцыйнай пазіцыі і запярэчылі крытыцы:

«Праца ў раёнах ёсць. На працу ўладкавацца можна нават без вышэйшай адукацыі, з каледжам можна. Бухгалтары, юрысты, эканамісты, кадравікі, аграномы, ветдактары, кіроўцы, электрыкі, будаўнікі і гэтак далей.

Заробак норм і нават часта жыллё даюць. Але ўсе хочуць жыць у Мінску. Сорамна жыць у раёне і працаваць у сельгас арганізацыі. Апошні прыклад: звольніўся спецыяліст з заробкам 2 тысячы, праца ў аграгарадку, 15 хвілін ад горада, пайшла ў горад на 1 тысячу. Бяром мэтавікоў. Заробак на старце каля 2 тысячы. Жыллё. Іўеўскі раён».

Каментары49

  • Satan
    30.08.2026
    Хаха. Мая маці збіраецца з краіны да мяне на Дажынкі, каб нічога не бачыць. А ёй амаль 70)
  • Лол
    30.08.2026
    Зноў руссскія людзі недавольныя начальствам! Але нічога, яно стагоддзямі так.
  • Ну
    30.08.2026
    "Стаўлю задачу.." Гэтыя клоўны ва ўладзе больш нічога не ўмеюць

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць