З Масквы. Блог Алеся Чайчыца

Дарога пакут у лагеры Бяроза-Картузская

Пераклаў зь нямецкай мовы ўспаміны вязьня сумнавядомага польскага канцлягера ў Бярозе

Зрабіў пераклад успамінаў вязьня Бярозаўскай турмы Леона Лышчынскага-Траекурава пад назвай «Leidensweg in der Bereza-Kartuska», «Дарога пакут у Бярозе-Картускай».

Пасьля прачытаньня «Архіпэляга ГУЛАГ», апавяданьняў Варлама Шаламава ці іншай літаратуры пра савецкую сыстэму канцлягероў апісаныя Лышчынскім-Траекуравым зьверствы ўжо нават і не здаюцца такімі жорсткімі

. Аўтар проста атрымаў магчымасьць адчуць савецкія гулагаўскія рэаліі: ад манэры абыходжаньня зь вязьнямі да прыцягненьня крымінальнікаў да прыніжэньня палітычных зьняволеных. Амаль выклікае горкую ўсьмешку, калі ён скардзіцца на тое, што ў Бярозе-Картускай не давалі коўдр і падушак.

Будынкі турмы ў Бярозе (якія пасьля гэтага служылі казармай для савецкай вайсковай часткі) захаваліся дагэтуль, давялося пабываць там крыху больш за месяц таму.

Адзін з будынкаў цэлы, у ім разьмяшчаюцца нейкія культурніцкія ўстановы. У іншым будынку, здаецца, пачаліся рэстаўрацыйныя працы, яго мяркуецца перарабіць у гатэль.
Толькі ці будзе каму спыняцца ў тым гатэлю, калі людзі пазнаёмяцца з гісторыяй гэтага месца?

Лышчынскі-Траекураў піша:

«Гэтая знакамітая турма, дзе нам было наканавана апынуцца, была пабудаваная па інструкцыях і планах палескага ваяводы Костка-Бернацкага (Kostek-Biernacki). Ён жа вызначыў дакладныя правілы паводзінаў ахоўнікаў у дачыненні да вязняў. Ягоным давераным і галоўным памочнікам пры ўвядзенні гэтага рэжыму быў кіраўнік аддзела бяспекі Палескага вайводства Ралевіч (Rolewicz). Самой турмой кіраваў капітан, якому падпарадкавалася некалькі афіцэраў. Д’ябальскую сістэму абыходжання з вязнямі непасярэдне ажыццяўлялі некалькі вартаўнікоў, унтэрафіцэраў і некалькі абраных злачынцаў, якія былі асуджаныя на многія гады турэмнага зняволення. Самым жорсткім з іх быў так званы інструктар, які насіў нумар 3030.

Сам канцэнтрацыйны лагер складаўся з двух казармападобных будынкаў, перад якімі ляжалі чатыры абгароджаных калючым дротам пляцоўкі. За калючым дротам знаходзіліся ўзвышэнні, на якіх дзяжурылі вартаўнікі з кулямётамі. Гэтыя меры загадзя адваблівалі ад любой спробы пабегу.

Пасля нашага прыбыцця нас пашыхтавалі ў два шэрагі. Перад намі выступіў паліцыянт, які растлумачыў, што мы павінны неадкладна і без малейшага пярэчання выконваць усё, што ад нас патрабуюць. Любая маруднасць будзе жорстка карацца, а непадпарадкаванне магло каштаваць жыцця. Потым ён загадаў нам апусташыць і вывярнуць кішэні, затым мы павінны былі зняць камізэлькі. У наступны момант пачаўся асабісты дагляд, кожнага, хто не стаяў смірна, білі па твары. Тое ж самае рабілася з тымі, хто не да канца вывярнуў кішэні ці хто ня мог дастаткова хутка адказаць на задаваныя пытанні.

Нас білі далонню так моцна, што пачынала ісці кроў. Падчас пары білі па галаве. Калі няшчасны падаў, яго «апрацоўвалі» нагамі. Вязні стаялі запалоханыя і падаўленыя, асабліва калі распраўляліся з пажылымі асобамі.
Сярод такіх быў адзін лекар з Валыні.

Пасьля вобшуку мы павінны былі цалкам распрануцца і пастрыгчы адно аднаму валосы на галаве і ў іншых месцах. Пасля гэтай стрыжкі на пляцоўцы паставілі стол, за які селі тры паліцыянта, якія адбіралі ў вязняў грошы і запісвалі сумы ў рэгістр. З нашай групы толькі Боднэр меў больш за 3.000 злотых, у сілезскай групе некаторыя вязні падчас здавалі значна большыя сумы, самая вялікая была 500.000 злотых. Іх уладальнік непасярэдна перад арыштам прадаў усю сваю маёмасць.»

Аўтар, дарэчы, піша, што беларусаў у 1939 годзе ў турме было параўнальна мала — толькі 300 чалавек з 8.000. Немцаў было прыкладна 5.000, украінцаў — 2.500.

Вязьнямі турмы былі некаторыя знакавыя фігуры ўкраінскага нацыянальнага супраціву: адзін з будучых кіраўнікоў Украінскай Паўстанцкай Арміі і канкурэнт Бандэры Тарас Бульба-Баравэць, будучы камандзір бандэраўскай УПА і украінскага баталёна Nachtigall ў складзе нямецкага Вэрмахта, неадназначная фігура Раман Шухэвыч; дзеяч часоў Украінскай народнай рэспублікі Яўген Канавалэць.

Чытайце цалкам

Увогуле, раю цікавы блог пра гісторыю мястэчка Бяроза-Картуская/Картузская.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прапанаваў КНДР заключыць пастаянны мір1

Ад рэдкіх абразоў да кітайскіх ваз: што можна ўбачыць у адзіным у Беларусі музеі кантрабанды

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход22

Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ2

Лукашэнка прапанаваў фермеру з-пад Турава закласці сады пад Мінскам5

У Беларусі забаранілі гандляваць «цублямі»

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць