Грамадства

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

Харчаванне будзе арганізаванае па трох блоках, сфармаваных не згодна з узростам, а паводле паралеляў.

З новага навучальнага года ва ўстановах сярэдняй адукацыі змяняюцца падыходы да арганізацыі харчавання школьнікаў. Пра гэта расказала старшыня камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна, пішуць Мінск-навіны.

Раней сістэма школьнага харчавання была арыентаваная на дзве ўзроставыя групы: ад 6 да 10 гадоў і ад 11 да 18 гадоў. Цяпер, паводле слоў Марыны Ільінай, падыход стаў больш дыферэнцыраваным. Харчаванне будзе арганізавана па трох блоках, сфармаваных не згодна з узростам, а паводле паралеляў: першыя—пятыя, шостыя—восьмыя і дзявятыя—адзінаццатыя класы.

Акрамя таго, укараняецца ўніфікаваны падыход на ўзроўні ўсёй краіны. Пры аднаразовым харчаванні вучні першай змены будуць атрымліваць другі сняданак, а другой змены — падвячорак, у склад якога ўвойдзе пэўны набор страў: салата, гарачая страва і напой.

— Увесь мінулы год мы шукалі новыя падыходы, выпрабоўвалі розныя стравы, пашырылі пералік дазволеных паўфабрыкатаў. Але адразу супакою бацькоў: усе паўфабрыкаты, якія выкарыстоўваюцца ва ўстановах адукацыі, прызначаныя для дзіцячага харчавання, — патлумачыла старшыня камітэта адукацыі Мінгарвыканкама.

Яшчэ адным прыкметным новаўвядзеннем стане пашырэнне эксперыменту з вендынгавымі апаратамі, які паспяхова прайшоў у Мінску летась. Спікерка падкрэсліла, што прадукцыя з аўтаматаў не заменіць асноўнага прыёму ежы.

— Гэта магчымасць дадаткова набыць прадукты, прызначаныя для дзіцячага харчавання: сок, нейкі іншы напой, печыва. Пералік дастаткова абмежаваны, і мы абавязкова кантралюем захаванне тэрмінаў прыдатнасці і рэжымаў захоўвання, — падсумавала Марына Ільіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць