50‑гадовая беларуская турыстка ўскарабкалася на гару Алімп. А вось спускалі яе на насілках
Дапамагаць ёй паехалі дзве машыны ратавальнікаў.

Скрыншот: in.gr
У суботу, 15 жніўня, на гары Алімп прайшла аперацыя па выратаванні 50‑гадовай турысткі з Беларусі, якая атрымала траўму падчас пешага паходу.
Як паведамляе in.gr са спасылкай на пажарную службу Грэцыі, жанчына пацярпела ў раёне Агіа-Спіляа (Άγιο Σπήλαιο) на Алімпе.
Пасля таго як пацярпелая патэлефанавала на нумар экстраннай дапамогі 112 і было вызначана месца яе знаходжання, на месца выправіліся пяць пажарных на дзвюх машынах.
Ратавальнікі дабраліся да турысткі, паклалі яе на насілкі і данеслі да бяспечнага месца, дзе яе ўжо чакала карэта хуткай дапамогі.
Каментары