Свет33

Яхта ўраджэнца Гомеля, якая каштуе $200 мільёнаў, гніе ў Дубаі

Раскошная супер'яхта коштам каля $200 мільёнаў належыць найбагацейшаму расіяніну Андрэю Мельнічэнку, ураджэнцу Гомеля. Ужо тры гады яна ржавее і прыходзіць у заняпад у порце Дубая. Праз санкцыі яхта не можа ўвайсці ў заходнія порты і засталася без належнага тэхнічнага абслугоўвання.

Яхта «А» ў порце Гібралтара. Фота: Wikimedia Commons

На працягу многіх гадоў 119‑метровая маторная яхта «A» (так, яе назва складаецца з адной літары, з якой пачынаюцца імёны самога мільярдэра і яго жонкі Аляксандры), дызайн якой натхнёны формамі падводных лодак, лічылася адным з самых эфектных плывучых палацаў расійскіх алігархаў.

Аднак цяпер, удалечыні ад еўрапейскіх верфяў, судна занядбанае і паступова разбураецца. Як піша Luxury Launches, прастой у Дубаі штогод абыходзіцца ўладальніку прыкладна ў $30 мільёнаў.

Яхта, назва якой дазваляе быць першай у марскіх рэестрах і спісах, пабудаваная нямецкай верф'ю Blohm+Voss па праекце знакамітага дызайнера Філіпа Старка ў абстаноўцы строгай сакрэтнасці, раней уражвала не толькі знешнім выглядам, але і інтэр'ерам.

Амаль 2200 квадратных метраў жылой плошчы, уключаючы галоўную спальню на 230 квадратаў, і сем раскошных кают для 14 гасцей. Для аздаблення выкарыстоўваліся крышталі Baccarat — крыштальнае там усё, ад вокнаў да мэблі. Па чутках, яхта абсталявана куленепрабівальнымі вокнамі і біяметрычным доступам.

Яхта «А» ў ваколіцах Сарэнта (Італія). Фота: Wikimedia Commons

Аднак з пачаткам вайны і ўвядзеннем санкцый усе гэтыя цуды інжынерыі і раскошы сталі бессэнсоўнымі. Басейны стаяць пустыя, дэталі інтэр'еру пакрытыя пылам з пустыні, а само судна ўсё больш разбураецца.

Яхта, запас ходу якой на крэйсерскай хуткасці 19 вузлоў складае 6500 марскіх міль, якія яна можа пераадолець за 16 дзён, выдаткаваўшы 750 тысяч літраў паліва, фармальна не арыштаваная, але пасля таго, як яе ўладальнік трапіў у санкцыйны спіс ЕС, яна перастала заходзіць у еўрапейскія воды. Праз страх канфіскацыі яхту перамясцілі ў бяспечную гавань у Дубаі, дзе яна і стаіць без справы.

Іншая яхта мільярдэра — паруснік «А», які лічыцца самым вялікім у свеце мотасейлерам (паруснікам з маторным рухавіком) — пацярпела яшчэ больш. У сакавіку 2022 года яна была канфіскаваная італьянскай фінансавай гвардыяй у Трыесце і цяпер патрабуе яшчэ больш дарагога рамонту.

Паруснік «А». Фота: Wikimedia Commons

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 года ў Гомелі. Вучыцца ён зʼехаў у Маскву, застаўся жыць у Расіі. Сын савецкага фізіка, Мельнічэнка кінуў навучанне, калі ў 1991 годзе распаўся СССР, каб заснаваць сетку пунктаў абмену валюты. Праз два гады ён заснаваў свой банк.

Яго найбуйнейшыя актывы — кампанія па вытворчасці ўгнаенняў «ЕўраХім» і Сібірская вугальная энергетычная кампанія, якія ён ператварыў у гігантаў расійскай эканомікі. У 2023 годзе Forbes ацэньваў яго багацце ў $25,2 мільярда (1‑е месца ў Расіі і 58‑е месца ў свеце). 

Андрэй Мельнічэнка. Фота: Wikimedia Commons

У 2021 годзе Мельнічэнка атрымаў грамадзянства ААЭ. Пасля пачатку вайны пераехаў у эмірат Рас-эль-Хайма. У сакавіку 2022 года трапіў пад санкцыі ЕС, яму забаронены ўезд у Еўрасаюз, а яго актывы замарожаныя. Фармальна выйшаў з уладання сваімі кампаніямі, але ёсць падазрэнні, што ён працягвае іх кантраляваць праз падстаўных асоб.

Каментары3

  • Румын
    03.10.2025
    А камусьці не пофіг?
  • Жвір
    03.10.2025
    Ага, 6500 за 16 дзён, во гэта во, па акіянскай зыбі ды хвалі, на 19 вузлах... :) Сьмех бярэ. Увесь крышталь пойдзе ва ўтыль. :)))
  • Дональд
    03.10.2025
    Мо ён заданаціць на якую беларускую справу?

Цяпер чытаюць

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем6

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хачу праблем, у мяне ўсё добра, я люблю Беларусь». Студэнт з Конга, які скардзіўся Лукашэнку на цэны, пабываў у міліцыі8

Цяпер ужо МЗС Расіі пагражае ЗША праз магчымую перадачу «Тамагаўкаў» Украіне9

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена117

За што сёння далі Нобеля па хіміі?1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне6

У Пецярбургу застрэлілі вядомага архітэктара на вачах 10‑гадовай дачкі. Забойца, меркавана, вярнуўся з вайны6

«Па вечарах прыбіраў ІТ-офісы». Размовы з навукоўцамі з Акадэміі навук3

27‑гадовая полька памерла на райскім востраве ад ачышчальнай дыеты. Дзяўчына важыла 27 кг15

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем6

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць