Эканоміка33

У Новалукомлі адкрылі рыбны кансервавы завод. Кажуць, аналагаў прадукцыі ў Беларусі няма

У Чашніцкім раёне адкрылі Лукомльскі кансервавы завод, дзе збіраюцца вырабляць, па заявах кіраўніцтва, рыбную прадукцыю высокай якасці.

Многафункцыянальны кансервавы завод арыентаваны на перапрацоўку прэснаводнай і марской рыбы, а таксама морапрадуктаў.

На пачатковым этапе на заводзе плануюць перапрацоўваць каля 70 т сыравіны ў месяц, а затым вытворчыя магутнасці разлічваюць нарасціць, піша Белта. На прадпрыемстве створаны 44 рабочыя месцы, у перспектыве колькасць персаналу ўзрасце да 70 чалавек. Агульны кошт праекта склаў больш за Br18 млн, уключаючы каля Br13,5 млн крэдытных сродкаў.

Як адзначыў намеснік дырэктара Лукомльскага кансервавага завода Мікалай Шабуня, асноўным кірункам працы завода стане выпуск высокаякаснай прадукцыі з айчыннай сыравіны. 

Прадпрыемства ўзяло ў арэнду возера Лукомльскае, дзе праводзіць зарыбленне. У год тут будуць здабываць да 50 т рыбы.

Акрамя таго, для прыцягнення турыстаў за кошт прадпрыемства абсталяваны месцы для адпачынку і рыбалкі і ўстаноўлены 60 альтанак на беразе вадаёма.

Марскую рыбу заводу будзе пастаўляць расійскі партнёр, у якога ёсць свой флот, а здабыча сыравіны, напрыклад, ласося, вядзецца на Камчатцы ў экалагічна чыстым раёне. Намеснік дырэктара прадпрыемства адзначыў, што аналагаў прадукцыі Лукомльскага кансервавага завода на прасторах Беларусі няма.

Мікалай Шабуня расказаў, што асноўным рынкам збыту прадукцыі стане ўнутраны рынак, таксама рыбныя кансервы будуць пастаўляцца ў краіны ЕАЭС.

Каментары3

  • даведка
    05.10.2025
    Очень символично, что на одном фото сразу два генерала КГБ Дементей, Сергеенко.
  • даведка
    05.10.2025
    Какие доли в этом комбинате у мужа Виктории и Александра Лукашенко-младшего?!
  • Вольга
    05.10.2025
    191 кілаграм перапрацоўкі рыбы ў дзень за 18 мільёнаў выдаткаў на будову. Хто быў падрадчыкам?

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць