На пераходзе «Брэст» на польскай мяжы па стане на восьмую раніцы серады стаяць 660 легкавых машын і 16 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт.

Ілюстрацыйнае фота Onliner.by
Нагадаем, што велізарныя чэргі фіксаваліся там у жніўні і пачатку верасня. У нейкі час чарга даходзіла да 4800 легкавікоў і 150 аўтобусаў, чаканне расцягвалася на некалькі дзён.
З 12 па 24 верасня мяжа была цалкам закрыта з-за беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».
У першыя дні пасля адкрыцця мяжы чарга была 3000 машын, потым зусім знікла, а некалькі дзён таму стала расці.
На літоўскай і латвійскай межах чэргаў некалькі дзён няма.
Каментары