Грамадства77

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем

Кіраўніцтва Гродзенскай вобласці мае намер ператварыць Навагрудак у горад-музей. Пра гэта заявіў губернатар Юрый Караеў на выязной нарадзе ў Навагрудку, прысвечанай развіццю турыстычнага патэнцыялу рэгіёна.

Караеў адзначыў, што асновай для прыцягнення турыстаў павінны стаць дзве ключавыя кропкі: Навагрудскі замак і Музей яўрэйскага супраціву, размешчаны ў будынку, дзе падчас вайны знаходзілася яўрэйскае гета.

Для комплекснага развіцця турыстычнай інфраструктуры трэба сур'ёзна абнавіць вулічную і дарожную сетку, прывесці ў парадак фасады будынкаў і добраўпарадкаваць аб'екты сацыяльнай сферы, піша прэсавая служба аблвыканкама.

На гэтыя мэты ў бягучым годзе ўжо выдзелена 12 мільёнаў рублёў, якія неабходна асвоіць.

Як піша канал «Пул 4 Регион», да развіцця музея ўжо праявілі цікавасць прыватныя інвестары, «глыбока паглыбленыя ў гістарычную тэматыку і гатовыя ўкладаць сродкі ў гэты праект».

Губернатар, паводле канала, вызначыў канчатковую мэту: «Мы павінны зрабіць Навагрудак горадам-музеем!»

Навагрудак — гэта горад, дзе карані сям’і Джарэда Кушнера, зяця прэзідэнта ЗША — там яны перажылі Халакост і ўдзельнічалі ў партызанскім супраціве.

У жніўні стала вядома, што Лукашэнка запрасіў Дональда Трампа з сям'ёй у Мінск, і гэта запрашэнне, як сцвярджае прэс-служба Лукашэнкі, было прынята.

Каментары7

  • першая сталіца ВКЛ !
    16.10.2025
    усё так - першая сталіца ВКЛ !
  • Наваградчына
    16.10.2025
    Пры такіх коштах як раней атрымлівау́ лукашенкоВалет ад продажы нафтапрадуктау́ з рф у Эу́ропу можна было б усе замкі аднавіць у Беларусі

    [Зрэдагавана]
  • Міхась
    16.10.2025
    Лукашысцкая чырвона-зялёная ануча на рэштках сэрэднявечнага замка - гэта нейкі вычварны сімвалізм

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць