Культура

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Актрыса, якая стала зоркай пасля фільма «Бландынка ў законе», а зараз паспяховая кінапрадзюсарка, у суаўтарстве з Харланам Кобенам напісала трылер Gone before Goodbye.

Фота: Emma McIntyre/Getty Images for Hello Sunshine

На беларускую назву можна перакласці, як «Сысці не развітаўшыся».

Першыя крокі ў кіно Рыз рабіла ў 1991 годзе, славу ёй прынеслі «Жорсткія намеры» 1999 года, а зоркай яна стала пасля «Бландынкі ў законе», што выйшла на экраны ў 2001 годзе.

У 2006‑м яна ўзяла «Оскар» за ролю Джун Картэр — жонкі і паплечніцы спевака Джона Кэша (фільм «Пераступіць рысу»).

Рыз — вельмі талковая прадзюсарка. У 2000 годзе яна заснавала кампанію Type A Films, якая ў 2012 годзе аб’ядналася з кампаніяй прадзюсаркі Бруны Папандрэі. Новую кампанію назвалі Pacific Standard.

Разам яны спрадзюсавалі такія фільмы, як «Дзікая», «Зніклая» і папулярны серыял «Вялікая маленькая хлусня». Рыз сама грунтоўна працуе над сцэнарыямі і адаптацыямі.

У 2016 годзе Уізэрспун заснавала паспяховую мультымедыйную кампанію Hello Sunshine (у склад якой увайшла і Pacific Standard), якую прадала ў жніўні 2021 года за 900 мільёнаў даляраў.

Зараз Рыз разам з папулярным аўтарам дэтэктывам Харланам Кобенам, які робіць некалькі праектаў для Netflix напісалі трылер Gone before Goodbye пра дактароў, які хаваюць нейкі сакрэт.

Уізэрспун кажа, што праца яе бацькоў натхніла персанажаў у яе новым рамане, піша Бі-бі-сі. 

«Я вырасла ў сям’і медыцынскіх вайскоўцаў і на вайсковай базе, таму была акружаная іншымі мамамі і татамі, якія таксама былі медыцынскімі вайскоўцамі», — кажа яна.

«Было гэта пачуццё служэння, і што тое, што яны рабілі, было важнай паслугай для чалавецтва, але таксама і для сваёй краіны».

«Мы абодва лічым, што дактары — героі», — дадае Кобэн, які жанаты з педыятаркай. — Яны сапраўды такія. Гэта ж крутая прафесія».

Уізэрспун першапачаткова прынесла ідэю Кобэну, і яны кажуць, што абодва ўдзельнічалі ў напісанні — настолькі, што, паводле Уізэрспун, «мы не маглі разабрацца, хто што напісаў».

Ці будзе Gone Before Goodbye адаптаваны? Кобэн кажа — так.

«Я думаю, што аднойчы яго адаптуюць. У мяне ёсць нехта на ўвазе, хто, я думаю, захоча сыграць Мэгі, але я нічога не скажу», — кажа ён. Ён мае на ўвазе Уізэрспун? Ён смяецца: «Так».

Раман выйшаў у ЗША і б'е рэкорды продажаў, 23 кастрычніка ён выйдзе ў Брытаніі. На славянскія мовы ён пакуль не перакладаўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі37

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі13

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі

Бот па дэаноне супрацоўнікаў МУС і КДБ прыпыніў працу4

У Салігорскім раёне людзі самі абсталявалі пляж на рацэ, але цяпер ён пад пагрозай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі37

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць