Грамадства22

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»

Мяркуючы па кадрах, на польскім баку зніклі супрацьтанкавыя «вожыкі».

Польшча, верагодна, прыбрала частку загарод на памежным пераходзе «Кузніца» («Брузгі» — з беларускага боку), паведаміў тэлеграм-канал «Наша граніца».

На анлайн-камеры ДПК на ўезд у Беларусь з боку Польшчы ўсё яшчэ бачныя загароды, але іх стала менш у параўнанні з кадрамі, якія былі апублікаваны ў сакавіку 2023 года.

Мяркуючы па кадрах, на польскім баку зніклі супрацьтанкавыя «вожыкі».

Учора прадстаўнік урада Польшчы Адам Шлапка паведаміў, што дасягнута дамоўленасць адкрыць памежныя пераходы «Кузніца» і «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы прыкладна ў сярэдзіне лістапада.

Паводле яго слоў, да такой дамоўленасці прыйшлі прэм'ер— міністр Польшчы Дональд Туск і прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене.

Ён дадаў, што адкрыццё памежных пераходаў з Беларуссю планавалася ажыццявіць раней, аднак літоўскі бок у размове з прэм'ерам Тускам узняў пытанне напружанасці на сваёй мяжы. У сераду Літва закрыла мяжу з Беларуссю да 30 лістапада.

Нагадаем, што памежны пераход у «Кузніцы» быў закрыты ў лістападзе 2021 года пасля таго, як мігранты сталі штурмаваць польскую мяжу, у «Баброўніках» — у лютым 2023 года пасля таго як журналіста Анджэя Пачобута асудзілі на восем гадоў.

На беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі пераход «Брэст-Тарэспаль» для легкавога транспарту ды аўтобусаў і пераход «Казловічы-Кукурыкі» для грузавога транспарту.

Каментары2

  • Ян
    31.10.2025
    трэба яшчэ нагадаць, што некаторы час таму Польшч прапанавала адчыніць Баброўнікі. Але амаль на наступны дзень быў забіты (ці моцна паранены) польскі жаўнер. Адбылася эскалацыя і размова пра адкрыцце знікла.
    Баюся каб зараз што не здарылася
  • Nk
    31.10.2025
    Ян, цалкам верагодна. Не ўсе зацікаўленыя ў адкрыцці пераходаў і актывізацыі перамоў паміж Польшчай і Беларуссю.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць