Здарэнні

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой

79‑гадовая жанчына з вёскі Гарадная Столінскага раёна пайшла ў лес у грыбы, і толькі праз чатыры дні яе знайшлі супрацоўнікі МНС і памежнікі, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС. Здарэнне скончылася шчасліва.

Жанчына 1946 года нараджэння раніцай 13 кастрычніка пайшла ў грыбы без мабільнага тэлефона. Яе шукалі чацвёра сутак.

У пошуках былі задзейнічаныя 32 адзінкі тэхнікі і 143 чалавекі. Лясную і забалочаную мясцовасць абследавалі пешыя групы. Па дарогах, прасеках, дамбах ездзіла мота-усюдыходная тэхніка. Для пошукаў быў задзейнічаны таксама беспілотны лятальны апарат.

Днём 17 кастрычніка ратавальнікі сумесна з памежнікамі ўбачылі зніклую жанчыну, якая сядзела на лясной паляне. У медыцынскай дапамозе ўратаваная не мела патрэбы, хоць медыкі яе ўсё ж агледзелі.

Мяркуючы па відэа, апублікаваным на сайце Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, бабулю вывезлі з лесу на квадрацыкле і ў шлеме. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў8

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?15

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць