На пачатку гэтага тыдня ў Пакроўск Данецкай вобласці былі адпраўлены спецназаўцы Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны праз абвастрэнне баявых дзеянняў для стабілізацыі сітуацыі, паведамляе Reuters.

Украіна адправіла спецыяльныя падраздзяленні для вядзення баявых дзеянняў ва ўсходняй частцы горада Пакроўск, які знаходзіцца ў аблозе…
Агенцтва са спасылкай на крыніцу ў 7‑м корпусе хуткага рэагавання ДШВ паведамляе, што ўкраінскія спецназаўцы некалькі дзён таму высадзіліся на верталёце Black Hawk у межах аперацыі, якая была ўскладненая дзейнасцю расійскіх беспілотнікаў.

Таксама агенцтва са спасылкай на крыніцу піша, што аперацыю ўзначальвае кіраўнік ГУР Кірыла Буданаў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары