Грамадства1010

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву

У Гродне на тэрыторыі турмы №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё царквы, паведамляе міліцэйскае выданне «На страже». Калісьці храм тут ужо існаваў, але быў знішчаны ў мінулым стагоддзі.

Фота: t.me/NA_STRAGE

Аднаўленчыя работы працягваліся каля года, у царкве размясцілі старыя абразы, якія захаваліся яшчэ з ранейшага часу.

Фота: t.me/NA_STRAGE

Падчас адкрыцця ўстановы начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін адзначыў, што турма дзейнічае з 1820 года, а царква была яе часткай з самага пачатку. Па словах сілавіка, аднаўленне храма, маўляў, мае вялікае значэнне для тых, хто шукае духоўнай падтрымкі і магчымасці для малітвы.

Фота: t.me/NA_STRAGE

Прысутны на адкрыцці архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній выказаў надзею, што новая ўстанова дапаможа вязням знайсці духоўны спакой і стаць на шлях пераменаў да лепшага.

Фота: t.me/NA_STRAGE

Пасля асвячэння адбылося першае набажэнства, у якім, як паведамляецца, узялі ўдзел і асуджаныя. 

Каментары10

  • Ясь
    28.10.2025
    Золотые купала душу маю радуют…
  • :(
    28.10.2025
    Гибрид российской империи и советского союза.
  • ІМПЕРСКІ СТЫЛЬ , не мае якога дачынення да ВКЛ
    28.10.2025
    Ясь,
    МАНГОЛЬСКІ ІМПЕРСКІ АЗІЯЦКІ СТЫЛЬ , не мае якога дачынення да ВКЛ & РБ

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»6

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць