Грамадства2525

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?

Арганізацыя былых сілавікоў «Белпол» апублікавала новае расследаванне пра групу «А» КДБ, вядомую як «Альфа». У ім распавядаецца, як элітнае спецпадраздзяленне, створанае для барацьбы з тэрарызмам, пасля пратэстаў 2020 году стала паўнавартаснай вайсковай часткай. Галоўныя моманты пераказала «Люстэрка».

Ілюстрацыйны здымак: «СБ. Беларусь сегодня»

Група «А» пры КДБ БССР была створана ў 1990 годзе як прафесійнае антытэрарыстычнае падраздзяленне. «Белпол» сцвярджае, што доўгія гады «Альфа» мела высокі аўтарытэт у сілавых структурах і імкнулася дзейнічаць прафесійна, без празмернага гвалту.

Усё змянілася з узмацненнем палітычных рэпрэсій. Як сцвярджаюць аўтары, яшчэ за некалькі гадоў да 2020 году падраздзяленне стала дэградаваць, удзельнічаючы ў разгонах пратэстаў. З'явіліся выпадкі здзекаў над затрыманымі, якіх перавозілі на падлозе аўтатранспарту і прымушалі спяваць песні дзеля забавы сілавікоў.

Кульмінацыяй гэтай дэградацыі, на думку аўтараў расследавання, стала забойства праграміста Андрэя Зельцара 28 верасня 2021 году, калі пяцёра ўзброеных байцоў «Альфы» ўварваліся ў ягоную кватэру. 

Як паведамляе «Белпол», на будаўніцтва новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскім раёне Баравая былі выдзелены «дзясяткі мільёнаў даляраў». Гэты аб’ект — добра абсталяваны аўтаномны вайсковы гарадок на больш, чым 40 будынкаў. Паводле звестак расследавальнікаў, на ягонай тэрыторыі знаходзяцца:

  • шматфункцыянальны стралковы цір працягласьцю звыш 400 мэтраў;
  • тактычныя комплексы і макеты для трэніровак па штурме жылых дамоў, адміністрацыйных будынкаў, самалётаў, верталётаў і чыгуначных вагонаў;
  • спэцыяльны басейн для падрыхтоўкі баявых плыўцоў, дзе можна адпрацоўваць штурм з вады і выкарыстоўваць агнястрэльную зброю;
  • сыстэма радыёэлектроннай барацьбы для процідзеяння беспілотнікам.

У галоўным вучэбна-трэніровачным корпусе, як сцвярджаюць аўтары відэа, акрамя службовых кабінетаў і спартзалаў, ёсць і VIP-зона з саўнай, більярдам і з двума купелямі. А кабінеты начальніка групы «А» і ягоных намеснікаў абсталяваны пакоямі адпачынку са спальнымі месцамі.

Калі да 2020 году, паводле інфармацыі «Белпол», адзінай бронетэхнікай «Альфы» быў стары савецкі БТР-80, то пасля пратэстаў падраздзяленне пачалі імкліва ўзбройваць. З'явіліся сучасныя расійскія бронетранспарцёры БТР-82А і баявыя машыны пяхоты БМП-2, абсталяваныя 30‑мм аўтаматычнымі гарматамі.

Акрамя таго, быў закуплены цяжкі бронеаўтамабіль «Защитник» беларускай вытворчасці. Асобная ўвага ў расследаванні надаецца закупцы аўтамабіляў скрытага браніравання. За апошнія тры гады, паводле звестак BELPOL, для патрэб «Альфы» і генералаў КДБ было набыта не менш як 13 такіх машын на агульную суму каля сямі мільёнаў даляраў ЗША.

«Альфа» КДБ атрымала таксама на ўзбраенне не проста разведвальныя, а ўдарныя беспілотнікі. Пад гэтыя дроны ў Беларусі была наладжана ўласная вытворчасць боепрыпасаў.

Напрыканцы расследавання аўтары прыходзяць да высновы, што спецпадраздзяленне КДБ было пераўтворана.

— Група «А» КДБ з вузкапрофільнага спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам і іншымі крымінальнымі злачынствамі, пераўтворана ў паўнавартасную вайсковую частку, здольную весці агульнавайсковы бой, — гаворыцца ў матэрыялах.

Каментары25

  • Отец Засандалий
    27.10.2025
    Шумела Буря, Гром гремел...
  • иначе НИКАК
    27.10.2025
    Странно, когда всё деградирует, когда деградация поставлена во главу угла русского мира в Беларуси, а все эти красауцы - скрепоносцы русской деградации, то почему должно быть иначе в "А" КГБ ???
    Там идут такие же процессы деградации, как и во всей системе выстроенной лукашенками.
    Наверх, 31 год к ряду, пылесосами подымающими мусор, подымается мусор и малообразованные отбросы, которые мнят себя государственниками и белой костью и преданы системе лукашенко.
    Все их собеседования, тесты и проверки на полиграфе, разработаны так, чтобы принять в свои ряды садистов, дураков, карьеристов, циников и лжецов, тех, кто, по приказу лукашенко, будет избивать, пытать, убивать безоружное население.
  • иначе НИКАК
    27.10.2025
    P.S. В нормальной системе Ценностей и Права, все красауцы лукашенко должны быть в тюрьме, а не хозяевами жизни избивающими, пытающими, убивающими беларусов.....

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках19

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках19

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць