Грамадства

На Усходніх могілках адкрыюць надмагільны манумент Змітраку Бядулю

3 лістапада на Усходнік могілках у Мінску адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента знакамітаму беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Змітраку Бядулю. Мерапрыемства прымеркавана да Дня памяці класіка, паведамляе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. 

Эскізны варыянт надмагільнага помніка Змітраку Бядулю. Скрыншот з відэарэпартажу АНТ

Змітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна. Гэта адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, творчасць якога зрабіла значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры і літаратурнай мовы.

Змітрок Бядуля

3 лістапада 1941 года 55‑гадовы Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе і быў пахаваны на гарадскіх могілках.

У лютым 2020 года адбылася эксгумацыя парэшткаў класіка, яны былі дастаўленыя самалётам з Казахстана ў Беларусь. 3 лістапада 2020 года прах пісьменніка перапахавалі на Усходніх могілках у Мінску.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выступіў ініцыятарам дабрачыннага збору сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніка. У выніку праведзенай працы ўдалося сабраць палову неабходнай сумы на стварэнне помніка. Астатняя частка фінансавання была выдзеленая з дзяржаўнага бюджэту.

Помнік стварылі скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Віктар Карака.

Ушанаваць памяць Змітрака Бядулі збяруцца літаратары, дзеячы культуры, нашчадкі, дабрачынцы і прыхільнікі яго творчага таленту. 

Пачатак цырымоніі — 3 лістапада а 12‑й гадзіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку2

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго45

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць