Грамадства22

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм

Студэнтаў з Таджыкістана, якія навучаюцца ў БДУТ, сабралі на прафілактычны круглы стол пад незвычайнай назвай «Экстрэмізм — грані разумнасці», заўважыў канал «MAYDAY.TEAM».

Правяла мерапрыемства выхавальніца інтэрната №2 дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогій Галіна Стальмахова — куратар студэнтаў з Таджыкістана.

Яна патлумачыла маладзёнам, што ў Рэспубліцы Беларусь асоба, прызнаная вінаватай у здзяйсненні акта тэрарызму, у залежнасці ад абставін злачынства і цяжкасці наступстваў, караецца пазбаўленнем волі, пажыццёвым зняволеннем або смяротным пакараннем.

«Замежныя студэнты пазнаёміліся з такімі паняццямі, як «тэрарызм», «экстрэмізм»; відамі і напрамкамі тэрарызму», — паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. 

Магілёўскі БДУТ з 2019 года рыхтуе спецыялістаў для кандытарскай фабрыкі ў Душанбэ, колькасць студэнтаў складае каля 20 чалавек. Пры гэтым студэнтаў з Узбекістана ў разы больш, аднак яны не ўваходзяць у «групу рызыкі» з перадузятым стаўленнем, пішуць магілёўскія праваабаронцы.

Мерапрыемства «па прафілактыцы экстрэмізму і міжнацыянальных канфліктаў» у БДУТ па часе супала з нядаўнім прысудам, вынесеным у Расіі 12 сакавіка фігурантам крымінальнай справы аб тэракце ў падмаскоўнай канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол». Адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Вілаят Харасан», якая вербавала людзей з таджыкскай дыяспары.

Каментары2

  • Каверда
    30.03.2026
    Нават не магу вырашыць, гэта крынж ці база...
  • Ёсік
    30.03.2026
    Машыны на расейскіх нумарах з Z ды ўсялякімі налепкамі па краіне спакойна рухаюцца, вось дзе тэрарысты, а вы юнакам з Таджыкістону нейкую бздуру расказваеце.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць