Свет

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Для турызму пакуль робяць выключэнне.

Фота: vecteezy.com

Урад Егіпта ўвёў надзвычайныя меры па эканоміі электраэнергіі на фоне імклівага росту цэн на паліва, выкліканага вайной з Іранам. Усе гандлёвыя кропкі і ўстановы грамадскага харчавання абавязаны спыняць працу не пазней за 21:00.

Абмежаванні сталі адказам на фактычную блакаду Армузскага праліва, праз які праходзіла да 20% сусветных паставак нафты і газу. Хоць Егіпет не з’яўляецца бокам канфлікту, яго залежнасць ад імпартнага паліва зрабіла эканоміку краіны вельмі ўразлівай да знешніх шокаў.

Прэм'ер-міністр краіны Мастафа Мадбулі адзначыў, што выдаткі на бензін толькі за сакавік выраслі больш чым удвая, дасягнуўшы 2,5 млрд долараў.

Акрамя ранняга закрыцця бізнесу, урад прыняў шэраг іншых «выключных мер», якія будуць дзейнічаць на працягу месяца.

Сярод іх — прыглушэнне вулічнага асвятлення і рэкламных шчытоў, скарачэнне паліўных лімітаў для дзяржаўных аўтамабіляў на трэць, а таксама перавод многіх супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу адзін дзень на тыдзень у красавіку.

Пры гэтым гатэлі і турыстычныя аб'екты застануцца выключэннем, бо турызм забяспечвае каля 10% егіпецкай эканомікі.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што суднаходства праз Армузскі праліў амаль спынілася з-за пагроз Ірана атакаваць нафтавыя танкеры. Крызіс пачынае закранаць і іншыя рэгіёны: у Эфіопіі дзяржаўным кампаніям ужо загадалі адправіць частку персаналу ў адпачынак для эканоміі транспартнага паліва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі21

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action5

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі21

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць