Свет66

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц

НАСА запрасіла яе на запуск «Артэміды».

Фота: Scott A Garfitt / AP

Прадстаўнік НАСА адрэагаваў на заяву зоркі рэаліці-шоу Кім Кардаш'ян пра тое, што місія 1969 года па высадцы першага чалавека на Месяц была сфальсіфікаваная. Ён запрасіў Кардаш'ян наведаць Касмічны цэнтр імя Кенэдзі, каб убачыць запуск месяцовай місіі «Артэміда», піша Бі-бі-сі.

У нядаўнім эпізодзе свайго шоу The Kardashians Кім Кардаш'ян заявіла актрысе Сары Полсан, што, на яе думку, высадкі на Месяц не было. Яна паказала ёй фрагмент інтэрв'ю з астранаўтам Базам Олдрынам, які разам з Нілам Армстрангам першым ступіў на паверхню Месяца ў ходзе місіі «Апалон-11».

«Я адпраўлю табе мільён артыкулаў з Базам Олдрынам і іншым», — заявіла Кардаш'ян, а потым зачытала цытату Олдрына ў адказ на пытанне пра самы страшны момант экспедыцыі:

«Страшнага моманту не было, бо нічога такога не адбылося. Магло быць страшна, але не было — бо гэтага не было».

Відаць, мелася на ўвазе выказванне Олдрына падчас выступу ў Вялікабрытаніі ў 2015 годзе. Аднак ён не сцвярджаў, што палёт не адбыўся — ён толькі сказаў, што «страшнага моманту не было». Пасля гэтага яго папрасілі расказаць гісторыю са зламаным аўтаматам выключальніка.

Пазней, у размове з прадзюсарам, Кардаш'ян зноў заявіла, што не верыць у рэальнасць высадкі на Месяц: «Я думаю, гэта было фальшыўкай. Я бачыла некалькі відэа, дзе Баз Олдрын кажа, што гэтага не было. Ён цяпер пастаянна гэта кажа ў інтэрв'ю. Можа, нам варта знайсці База Олдрына?»

Выконваючы абавязкі адміністратара НАСА Шон Дафі адказаў Кардаш'ян у сацыяльных сетках.

«Так, мы ўжо былі на Месяцы… шэсць разоў!» — напісаў ён у Х, тэгнуўшы зорку і апублікаваўшы ўрывак відэа, дзе яна расказвае пра «Месяцовую змову». Адначасова ён прарэкламаваў «Артэміду», цяперашнюю праграму даследавання Месяца касмічнага агенцтва ЗША.

«Мы выйгралі мінулую касмічную гонку — і выйграем гэтую таксама», — напісаў ён. У пасце ён пазначыў і афіцыйны акаўнт прэзідэнта, пад кіраўніцтвам якога, як выказаўся Дафі, праграма «вяртае нас на Месяц».

Кардаш'ян напісала пост у адказ, спытаўшы яго пра аб'ект 3I/Atlas, які астраномы называюць, магчыма, самай старажытнай з калі-небудзь назіраных камет і з'яўленне якога прывяло ў інтэрнэце да спекуляцый на тэму іншапланецян.

«Пачакайце… што там з 3I Atlas?!?!!!!!!!?????» — спытала яна.

«Ніякіх іншапланецян. Ніякай пагрозы жыццю на Зямлі», — адказаў Дафі і растлумачыў, што значаць літары і лічбы ў назве аб'екта:

  • 3 = трэцяя
  • I = interstellar (міжзоркавая), то бок прыляцела з-за межаў нашай Сонечнай сістэмы
  • ATLAS = выяўлена камандай Asteroid Terrestrial-Impact Last Alert System (Сістэма ранняга апавяшчэння аб астэроідных сутыкненнях з Зямлёй)

Пасля гэтага Дафі адзначыў, што ў касмічным агенцтве рады праяўленай да «Артэміды» цікавасці, і афіцыйна запрасіў Кім на запуск у Касмічным цэнтры імя Кенэдзі.

Першы запуск у рамках місіі «Артэміда» адбыўся ў 2022 годзе. Запуск «Артэміды-2» запланаваны на люты 2026 года, а пасадка «Артэміды-3» з экіпажам на Месяц — на сярэдзіну 2027 года.

Олдрын, якому зараз 95 гадоў, пакуль не пракаментаваў словы Кардаш'ян. Фактчэкеры, у тым ліку агенцтва Reuters, раней неаднаразова выкрывалі канспіралагічныя тэорыі, у якіх выказванні Олдрына трактаваліся як прызнанне ў тым, што высадкі на Месяц не было. Тэорыя «месяцовай змовы», якая існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, таксама была неаднаразова зняпраўджана.

«Кожны аргумент, які сцвярджае, што NASA сфальсіфікавала высадкі на Месяц, быў абвергнуты», — адзначае брытанскі Інстытут фізікі.

Каментары6

  • Геніальна!
    04.11.2025
    Інтэлект узроўня Трампа
  • она права
    04.11.2025
    Она права, как и лукашенко, тот тоже не верит, что сигареты в Литву, на шарах, запускает КГБ и ФСБ, верит и уверен в том, что протасевич - кадровый разведчик, верит в то, что может и посылает американцев на ххххй, во время переговоров с ними.
  • Skarbnik
    04.11.2025
    КІМ - гэта камуністычны інтэрнацыянал моладзі, міжнародны касамол, створаны Джугашвілі?

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў5

Літва папросіць Лукашэнку вярнуць грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, але мяжу не адкрые15

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага3

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць