Грамадства55

ДАІ збіраецца знаходзіць праз відэакамеры непрышпіленых пасажыраў

ДАІ ў Беларусі плануе выкарыстоўваць камеры відэаназірання, каб аўтаматычна выяўляць кіроўцаў і пасажыраў, якія не прышпілілі рамяні бяспекі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Кубракова, у краіне актыўна выкарыстоўваецца рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, якая дазваляе кантраляваць дарожную сітуацыю. Сістэма ўжо фіксуе перавышэнне хуткасці, праезд на чырвонае святло і іншыя парушэнні. Цяпер распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць вызначаць, ці прышпіленыя рамянямі бяспекі кіроўца і пасажыры.

Раней ДАІ прапанавала абсталёўваць аўтобусы сістэмамі відэаназірання — як у салоне, так і звонку, каб мець больш інфармацыі пра сітуацыю на дарогах. Акрамя таго, тэстуецца функцыя фіксацыі кіроўцаў, якія карыстаюцца тэлефонамі падчас руху, а таксама аўтаматычнае выяўленне парушэнняў пры перасячэнні стоп-лініі і праездзе скрыжаванняў на чырвонае святло.

Каментары5

  • Filipp
    05.11.2025
    Не лепшая навіна.
  • Ёсік
    05.11.2025
    Ужо ўсіх без тэхагляду злавілі? Як з фантану ідэі свішчуць, толькі грошы, падаткаплатнікі, рыхтуйце.
  • даведка
    05.11.2025
    Эта технология позволит МВД записывать, кто с кем ездит, а после, кто с кем спит...

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць