«Ну, пообщались два зэка немного. Зачем же за это наказывать строго?» Вінаградаў у калоніі пісаў вершаваныя тлумачальныя. Што яму за гэта было?
«Вот опять я стихи сочиняю, И опять признаю я вину. Пятый месяц уже пребываю У своих нарушений в плену».

Па словах Паўла Вінаградава, тлумачальныя ў вершаванай форме ён пісаў у калоніі ў Оршы, бо яму было сумнавата.
«Cядзеў у Оршы, сядзеў там свае 30 сутак ШІЗА, далей сяджу на спецпалатах, гэта тое ж самае ПКТ, толькі, паколькі я хворы на сухоты, у мяне нары адшпіленыя, там увесь час ляжыць матрац, і ў мяне нават ёсць «ціхая гадзіна» паўтары ці дзве гадзіны ў дзень, я ўжо дакладна не памятаю.
Час ад часу на мяне ўсё-такі там складаліся акты. Было мне там сумнавата, і я вырашыў, што буду тлумачальныя на гэтыя акты пісаць у вершах», —
расказвае Павел у чарговым выпуску ютуб-праекта «ЧестнОК-LIVE».
Першы акт: Размова з ізаляваным
Як згадвае Вінаградаў, першы раз вершаваную тлумачальную ў ён напісаў на акт, які склалі на яго за размову падчас прагулкі з асуджаным, што ўтрымліваўся ізалявана.
***
Сидел за решёткой,
В темнице сырой,
Вскормлённый в неволе орёл молодой.
И стало мне скучно,
Хотелось завыть:
«Ну дайте хоть с кем-нибудь поговорить!»
Молчит контролёр,
Как немая конструкция.
Говорить не велит должностная инструкция.
Пойду на прогулку, раз сердце болит,
Во двориках ждал арестант Леонид.
Ну пообщались два зэка немного.
Зачем же за это наказывать строго?
Не трогайте Лёню,
Он не виноват,
Его провоцировал злой Виноград.
Товарищ полковник,
Признал я вину,
И меру, и степень,
И глубину.
***
Павел прызнаецца, што чакаў, што яго пасадзяць у ШІЗА. Але пакаранне было мяккім:
«Ці вымова, ці пазбаўленне чагосьці там. І чалавек, які прыносіў, (…) сказаў: «Начальніку ўстановы вельмі спадабалася ваша тлумачальная, асуджаны Вінаградаў. Сказаў, што клёва». Ну добра».
Другі акт: Павуцінне
Другі выпадак напісання тлумачальнай у вершаванай форме, як згадвае Павел, быў звязаны з павуціннем, якое ў яго камеры знайшоў дзяжурны памочнік начальніка калоніі маёр Пякарскі. Той пастаянна чапляўся да Вінаградава.
«Ён павуцінне любіў шукаць. А я любіў яму супрацьдзейнічаць. У мяне там уборка была два разы на дзень, у мяне была ідэальная камера, як мне здавалася. Але ён усё ж там недзе пад рукамыйнікам пры дапамозе ліхтарыка і свайго вострага вока знайшоў усё ж павуцінне і склаў на мяне акт», —
прыгадвае Павел абставіны і цытуе свой верш-тлумачальную:
***
По существу нарушения
Могу сообщить следующее:
В ПКТ я свой срок отбываю.
Каждый день я, как пчёлка, тружусь,
Мою пол я и пыль протираю,
Я на Доску почёта стремлюсь.
Мне казалось, что я идеален,
И со мной воевать не с руки,
Но итог оказался печален —
Одолели меня пауки.
Хуже вы не видали картину,
И не смыть за всю жизнь мне позор,
Возмутительную паутину
Обнаружил Пекарский, майор.
Вот опять я стихи сочиняю,
И опять признаю я вину.
Пятый месяц уже пребываю
У своих нарушений в плену.
***
Вінаградаў расказвае, што пасля другой такой тлумачальнай быў упэўнены, што яго дакладна пасадзяць, бо гэта нечуваная дзёрзкасць. Але і на гэта раз абышлося. Як тлумачыць Павел, ён толькі пазней зразумеў, што начальніку калоніі Андрэю Гудыне, падабаліся вершы, дзе ён прызнаваў віну. Зняволены зноў абышоўся вымовай ці пазбаўленнем.
Трэці акт: Пыл
Трэці выпадак, па словах Вінаградава, адбыўся пасля размовы з начальнікам калоніі.
«Начальнік установы любіў наведваць ШІЗА і размаўляць з асуджанымі, якія там утрымліваюцца. Ну і ПКТ, адпаведна, таксама, там адзін будынак. (…) Ён кажа: «Як там справы, Вінаградаў? (…) Нешта, даўно вершаў вашых я не чытаў». Я кажу: «Дык на мяне акты не складаюць, таму я не пішу тлумачальныя». «Так? Акты не складаюць? Я зразумеў».
Як згадвае Павел, на наступны дзень нагоду для складання акта знайшоў дзяжурны памочнік начальніка калоніі (ДНПК) падчас ранішняй праверкі:
«Заходзіць ДПНК, [праводзіць пальцамі] па шафцы зверху. Нават не глядзіць на пальцы. «Пыл». Я кажу: «Не, не, не, ніякага пылу там няма. Не трэба мне расказваць, 15 хвілін таму я там праціраў». Яго кантралёр, які з ім ходзіць, [праводзіць пальцамі] па батарэі. Няма, кажа, пылу. Па стале — няма пылу. Нідзе няма пылу.
[ДПНК] кажа: «Вінаградаў, пылу не быць не можа. Пыл у цябе ёсць. Усюды, дзе ёсць людзі, ёсць пыл. Адпаведна, пыл у цябе ёсць. Таму на цябе будзе складзены [акт]».
Па словах Паўла, ён думаў, што з яго жартуюць. Тым больш гэта адбылося за дзень да яго этапавання. Аднак на ўсялякі выпадак падрыхтаваў тлумачальную. І, як у хуткім часе высветлілася, недарма. У апошні дзень з яго запатрабавалі яе.
***
Воет ночами зимняя вьюга:
«Нахалюга! Нахалюга!»
Булькает в море рыба белуга:
«Нахалюга! Нахалюга!»
Горланит поляк по ту сторону Буга:
«Нахалюга! Нахалюга!»
Бормочет полярник с Полярного круга:
«Нахалюга! Нахалюга!»
Хохочут гиены, вторя друг другу:
«Нахалюга! Нахалюга!»
В этом проклятом казённом доме
Справедливости искать у кого?
Провёл я уборку в полном объёме
За 15 минут до того.
От наличия этого акта
Меня непрерывно трясёт.
Я скажу с пиететом и тактом:
Бог не фраер, он видит всё.
***
У выніку, як згадвае былы палітвязень, начальнік установы прыйшоў да яго асабіста з гэтай тлумачальнай і паведаміў: «Акт за ўборку мы адмяняем, але вы тут ужываеце жаргоннае выражэнне. Гэта забаронена правіламі ўнутранага распарадку, таму вам 10 сутак ШІЗА».
Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно
Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі
Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары