Здарэнні11

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек

21‑гадовы мінчук разам са сваёй дзяўчынай стварылі бізнэс на мужчынах. Схема была пераканаўчай — у іх пастку трапілі мінімум 60 чалавек, якія замест сустрэчы з дзяўчынай атрымалі спустошаныя партманэты.

Маладыя людзі стваралі фэйкавыя анкеты на сайтах знаёмстваў, выкарыстоўваючы чужыя фатаграфіі з сацыяльных сетак і штучны інтэлект. Яны прапаноўвалі інтымныя паслугі. Каб пераканаць мужчын у рэальнасці анкет, фігуранты генеравалі праз ШІ паведамленні-кружочкі, на якіх выдуманыя дзяўчыны звярталіся да суразмоўцаў.

Калі кліент пагаджаўся на сустрэчу, у яго патрабавалі перавесці 500 рублёў у якасці «задатку за бяспеку».

Пасля атрымання першага плацяжу махляры не спыняліся і выстаўлялі новыя патрабаванні: напрыклад, аплату яшчэ 500 рублёў за даведку пра здароўе або іншыя выдуманыя паслугі. Калі грошы пераставалі паступаць, карыстальнікаў проста блакавалі.

Атрыманыя сродкі пара выводзіла за мяжу на банкаўскія карты, аформленыя на трэцюю асобу.

Пакуль вядома пра 60 пацярпелых, але праверка працягваецца.

Каментары1

  • Барадзед
    04.05.2026
    Можно легализовать проституцию в стриптиз клубах Минска. Пусть белорусский потребитель посмотрит, пощупает товар перед покупкой. Всё как мы любим на рынке.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць