Усяго патроху5454

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»

Тэлевядоўца і шоумен Аляксандр Серыкаў (ён вядзе ўласныя праекты і на тэлеканале ТНТ) выказаўся ў Threads пра набалелую сітуацыю з візамі і чэргамі на мяжы.

Аляксандр Серыкаў. Фота: інстаграм вядоўцы

«Зрабілі з жонкай візы, планавалі пару дзён адпачыць у Еўропе. Але пачалася ўся гэтая сітуацыя на межах з чэргамі па тры дні.

Рашэнне было прынята такое: нафіг візы. Іх я больш рабіць не буду. Я больш не буду ездзіць і траціць свае грошы ў краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы. Цяпер прынцыпова падарожнічаю толькі ў бязвіз.

Мы паехалі на Прыпяць. І гэта была сапраўдная прыгода», — піша шоумен.

Ён дзеліцца ўражаннямі ад атмасфернага адпачынку на Прыпяці.

«Пераправа на пароме. Гатэль, доступ у які ёсць толькі па вадзе, бо ён месціцца на востраве. Лазня, маторная лодка і паездка па Прыпяці».

Па дарозе назад Аляксандр заехаў таксама ў Пінск — горад яго зачараваў.

«Увогуле, у нас прыгожая краіна з вялікай колькасцю цікавых месцаў! І падарожнічаць можна куды заўгодна. У першую чаргу туды, дзе цябе хочуць бачыць», — напісаў ён.

Пад допісам сабралася больш за 600 каментароў. Некаторыя дзяліліся, што праз складанасці з шэнгенскімі візамі адкрываюць для сябе іншыя краіны не ў Еўропе.

«Пакуль візу атрымаць дорага, вырашыў ездзіць туды, дзе лёгка ці не трэба. Раптам для сябе адкрыў раскошны Таджыкістан, Іран, турэцкі Курдыстан, абкатаў усе Эміраты, усю Ферганскую даліну (Узбекістан і Кыргызстан), вельмі задаволены», — напісаў у каментарах блогер Дзяніс Блішч.

Хтосьці піша, што падарожнічае па Азіі, хтосьці лепш знаёміцца з Беларуссю.

Але былі і тыя, хто не зразумеў абурэння вядоўцы.

«А вы не задаяцеся пытаннем «чаму»? Вы крыўдуеце, але, блін, справядліва ж не пускаюць! Не на роўным месцы! Беларусь і Расія сталі дыктатарскімі! Да лютага 2022 года ўсё ж было выдатна ў Еўропе, так?»

Каментары54

  • Абу
    10.11.2025
    Дарагая рэдакцыя, нахфіга посціць прыкарытных ноўнэймаў, якія робяць выгляд што не ведаюць, што беларусы ездзяць у Еўропу далёка не толькі па адпачынак.
  • Імя
    10.11.2025
    Якіх яшчэ серыкаў?
  • Турыстычнае бюро
    10.11.2025
    шчыра запрашаем у Самалі і Сірыю!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць