Усяго патроху1111

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп

Апошні месяц у тыктоку разляцеліся відэа, дзе блогеркі з розных краін з суворым выглядам прыжмурваюць вочы на камеру. Робяць яны гэта, каб паўтарыць славянскі позірк (slavic stare) — мегапапулярны мем апошняга часу.

Скрыны з тыктокаў: yung.lyric, lessprit, slavic_diva

Усё пачалося яшчэ ў сакавіку 2025-га. Трэнд нарадзіўся дзякуючы першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп, чый строгі позірк прыцягнуў увагу сеціва.

Фота: Белы дом

Ужо тады тыктокеркі пачалі здымаць відэа са сваімі спробамі паўтарыць позірк Меланіі. Шмат хто з іх жартуе, што дзякуючы такому позірку можна знайсці сабе багатага мужа — маўляў, якраз гэта і ўдалося цяперашняй першай лэдзі.

@yung.lyric Fun fact I’m actually Romanian #fyp #model ♬ оригинальный звук - demieditzof

Паколькі Меланія нарадзілася ў Славеніі, трэнд назвалі slavic stare, то-бок славянскі позірк. Важна, што ў англійскай мове для гэтага выбралі слова stare — то-бок гаворка не пра звычайны погляд, а калі чалавек углядаецца пільна, калі ён утаропіўся на некага.

Больш за ўсё ролікаў са «славянскім позіркам» з'явілася ў апошні месяц. Сярод іх ёсць тлумачальныя відэа пра тое, як зрабіць такі позірк. Некаторыя з іх даволі падрабязныя:

«Перш за ўсё вам трэба падумаць пра нешта сур'ёзнае. Падумайце пра нешта, што здарылася з вамі ў мінулым, нешта такое. А потым расслабце ўсе мускулы на вашым твары, дазвольце ім расслабіцца. Напрыклад, калі вы ўсміхаецеся, не напружвайце ніякія мускулы».

@vllssw How to do a Slavic stare? #slavic #russia #russia #easterneuropean #easterneurope ♬ original sound - Vlad

@assalieva The Slavic stare is pure emotion — not written on your face, but spoken through your eyes. Love or anger… you decide. #f#fype#easterneuropeans#slavicgirls#slavicfunny ♬ оригинальный звук - demieditzof

Не ўсе, аднак, згодныя, што можна асвоіць славянскі позірк, калі ты не маеш славянскіх генаў. «Нават не ведаю, чаму вы ўсе спрабуеце яго паўтарыць, бо адзіныя людзі, хто сапраўды можа зрабіць славянскі позірк — гэта насамрэч славяне, хто жыў славянскім жыццём», — мяркуе адна з блогерак.

@anna.theceo we are just built different #slavic #balkangirl #slavicgirl #relatable #restingbitchface ♬ Originalton - Anna | Entrepreneur

Блогерка Настасся Касцюгова таксама зняла відэа пра славянскі позірк. Дзяўчына лічыць, што заходнікі няправільна зразумелі сутнасць трэнда і заблыталіся паміж двума відамі позіркаў.

@lessprit Небольшое пояснение #slavic #stare #2025 #2026 #fyp ♬ оригинальный звук - Нерыжая Белоснежка

На думку Настассі, позірк Меланіі Трамп — гэта не проста няўсмешлівы выраз твару, характэрны для славян. Гэта яшчэ і трохі пагрозлівы позірк з прыжмураваннем.

Slavic stare — гэта яшчэ і нагода паіранізіраваць са знакамітай славянскай рысы: шмат хто з нас не любіць усміхацца без нагоды. Прычым наша вонкавая панурасць не азначае, што мы сумуем ці журымся.

@mattpuzhitsky The Slavic Stare™️#slavic #party #slavicstare #easterneuropean #funny ♬ original sound - Matt Puzhitsky

Некаторыя блогеры яшчэ і тлумачаць замежнікам, чаму ў славян такі цяжкі позірк, а заадно і чаму мы так рэдка ўсміхаемся. Напрыклад, slavic_diva кажа:

«Смех без прычыны — знак дурачыны. Так былі выхаваныя мае бацькі, бабулі і дзядулі, і так яны выхавалі мяне. У заходніх краінах, асабліва ў ЗША, усмешка — гэта знак добразычлівасці і бяспекі. Ва Усходняй Еўропе ўсмешку без прычыны ўспрымаюць як фальшывую, небяспечную, падазроную і маніпулятыўную, а ў большасці выпадкаў проста як дурную».

Гэта не адзіны вірусны жарт пра позірк у апошні час, бо яшчэ багата з іх звязаныя з актрысай Сідні Суіні. Амерыканка трапіла на інтэрв'ю, дзе яе старанна распытвалі пра скандал вакол рэкламы джынсаў American Eagle. Нагадаем, што кампанія была пабудаваная на сугучнасці словаў «good jeans / good genes» (добрыя джынсы / добрыя гены), і за ўдзел у ёй Суіні абвінавацілі ў расізме.

Тое, як дзяўчына адрэагавала на пытанні пра рэкламу, якраз параўноўваюць са славянскім позіркам — маўляў, Суіні гэта добра ўдалося.

@brittanyf815

Sydney Sweeney clocks it during a GQ interview.

♬ original sound - BrittF815

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • гыыы
    13.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Hryb
    13.11.2025
    Усьмешка не этнікам рэгулявана, а багацьцем. Чэхі, славенцы, славакі сьмяюцца нармальна. А вось ва ўсходніх з гэтым напруга. Глядзіце на прыбыткі на чалавека ў канкрэтнай краіне.
  • Тутэйшы аглядальнік
    13.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі1

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

На іранскім тэлебачанні Трампу пагражалі замахам. Яго адказ: У выпадку чаго ўся краіна ўзляціць у паветра!8

«Як мне цяпер нешта даказаць?» Кліенту каршэрынгу выставілі рахунак на 1315 рублёў9

У Беларусі запусцілі сэрвіс пошуку хатніх жывёл, што згубіліся

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай94

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь19

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі1

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць