Свет1717

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору

Улады краіны абвясцілі пра планы маштабнай амністыі для сотняў палітзняволеных часоў кіравання Уга Чавеса і Нікаласа Мадура.

Эль-Хелікоідэ. Фота: AP Photo / Matias Delacroix

Як паведамляе Le Monde, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы Дэльсі Радрыгес падчас свайго выступу ў Вярхоўным судзе 30 студзеня анансавала закрыццё сумнавядомай турмы «Эль-Хелікоідэ» — венесуэльскага аналага мінскай «амерыканкі».

Гэты аб’ект, які паводле першапачатковай задумы меў быць футурыстычным гандлёвым цэнтрам, за рэжымам Мадура ператварыўся ў следчы ізалятар спецслужбаў. Там на працягу многіх гадоў утрымлівалі палітычных апанентаў улады.

Цяпер кіраўніцтва краіны абяцае вярнуць будынку яго мірнае прызначэнне. Згодна з планамі ўрада, «Эль-Хелікоідэ» ператворыцца ў шматфункцыянальную грамадскую прастору: там з’явіцца спартыўны, культурны і камерцыйны цэнтр, адкрыты як для мясцовых жыхароў, так і для сем’яў супрацоўнікаў паліцыі.

Выступаючы ў Вярхоўным судзе, Дэльсі Радрыгес прадставіла законапраект аб усеагульнай амністыі. Яна павінна ахапіць увесь перыяд палітычнага гвалту ў краіне — з моманту прыходу да ўлады Уга Чавеса ў 1999 годзе і да сённяшніх дзён.

«Гэты закон паслужыць таму, каб загаіць раны, пакінутыя палітычным супрацьстаяннем, якое распальвалася гвалтам і экстрэмізмам. Ён дазволіць нам вярнуць правасуддзе ў нашай краіне на правільны шлях», — цытуе выданне словы Радрыгес.

Акрамя абвяшчэння амністыі, выканаўца абавязкаў прэзідэнта анансавала маштабныя нацыянальныя кансультацыі па стварэнні новай судовай сістэмы Венесуэлы.

У сваю чаргу, лідарка апазіцыі і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Марыя Карына Мачада падкрэсліла, што нядаўнія крокі рэжыму — гэта не жэст добрай волі, а вынік рашучага ціску з боку ўрада Злучаных Штатаў. Тым не менш, яна выказала надзею, што сотні зняволеных нарэшце змогуць вярнуцца да сваіх родных.

Палітычныя зняволеныя пакідаюць турму ў Такуіта. 25 студзеня 2026 года. Фота: AP Photo / Jacinto Oliveros

Разам з тым звесткі пра колькасць вызваленых асоб пакуль застаюцца супярэчлівыя. Калі афіцыйныя ўлады заяўляюць пра вызваленне ад 600 да 800 чалавек, то праваабарончая арганізацыя Foro Penal паведамляе пра значна больш сціплыя лічбы — менш за 300—400 чалавек са спісаў палітвязняў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за кратамі ўсё яшчэ могуць заставацца сотні актывістаў і журналістаў. У той жа час пытанне з замежнікамі ўжо вырашанае: Вашынгтон пацвердзіў вызваленне ўсіх амерыканскіх грамадзян, якія ўтрымліваліся ў венесуэльскіх турмах.

Каментары17

  • Цікава
    03.02.2026
    Што па "красаўцам"? Іх ловяць?
  • Все понятно
    03.02.2026
    Вот яркий пример того, когда и как для политзаключенных все может измениться и узники совести могут быть амнистированы.
  • Да
    03.02.2026
    Кринж , наверное, смелых и свободных венесуэльцов немало. Но, без спецназа США ничего бы не изменилось.

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобінскім раёне кіроўца збіў насмерць 17‑гадовага падлетка і ўцёк з месца ДТЗ2

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў6

У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна2

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»5

У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы1

Расія атакавала Кіеў балістыкай, на Запарожжа скінулі авіябомбы2

У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль2

У Падмаскоўі дагарае самы вялікі лагістычны цэнтр Wildberries12

Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік здабылі медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць