Грамадства88

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. Што было далей

Раніцай 2 лютага ў двары гімназіі №1 у Салігорску людзі ўбачылі жахлівую карціну: на снезе, у люты мароз, ляжалі некалькі дзясяткаў кажаноў. Як яны там апынуліся, расказала мясцовае выданне «Шахцёр».

Як пракаментавалі выданню ва ўпраўленні па адукацыі Салігорскага райвыканкама, 2 лютага а 7:30 у кабінеце рускай мовы на другім паверсе пры ўключэнні святла пабачылі скразную дзірку ў сцяне пад падаконнікам.

На падлозе і на стале каля дзіркі былі сляды жыццядзейнасці жывёл, стаялі непрыемны пах і піск, чуліся гукі валтузні.

Імаверна, кажаны, якія зімавалі на фасадзе будынка гімназіі, у моцны мароз пачалі імкнуцца да цяпла ад батарэі і прагрызлі ўцяпляльнік пад аконнай рамай, патлумачылі чыноўнікі. 

Настаўнікі звярнуліся ў МНС. Праз гадзіну тыя прыехалі. Агледзеўшы месца здарэння, яны дасталі з дзіркі каля 230 кажаноў.

Работнікі гімназіі сабралі жывёл, паклалі ва ўцепленыя скрыні і завезлі да цеплатрасы, сцвярджаюць ва ўпраўленні адукацыі. 

Што рабіць, калі вы знайшлі кажаноў

У Беларусі налічваецца 19 відаў кажаноў, 8 з іх занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваюцца законам, ім пагражае знікненне.

У Беларусі ўжо некалькі гадоў працуе Цэнтр рэабілітацыі рукакрылых «Кажанаполіс». Асабліва актыўна ён дзейнічае з восені да вясны.

Калі падчас рамонту або выпадкова ў сваім доме вы знайшлі кажаноў, не дакранайцеся да іх і не выкідайце на двор, а лепш звяжыцеся з валанцёрамі «Кажанаполіса» (у сацсетках праекта пазначаны тэлефон: +375 29 213 92 57). Там жывёл змяшчаюць у спецыяльным халадзільніку ў спальных мяшэчках, дзе яны бяспечна перазімуюць, а вясной іх выпускаюць у прыроду. 

Кажаны — не «шкоднікі», а важная частка экасістэмы. Яны знішчаюць насякомых, у тым ліку шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. Яны не агрэсіўныя і, насуперак распаўсюджаным уяўленням, не нападаюць на чалавека і не грызуць электрычныя правады.

Акрамя таго, знішчэнне некаторых відаў кажаноў — гэта парушэнне закону. За гібель жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, прадугледжаныя штрафы, адміністрацыйная, а ў выпадку масавай гібелі — нават крымінальная адказнасць. 

Каментары8

  • Воўна
    04.02.2026
    Ясь, бальшавізм гэма ідэалогія падману на ўсіх узроўнях.
  • Ізноў французская булка
    04.02.2026
    Воўна, а да бальшавізму на расеюшцы неяк інакш было?
  • Siri
    04.02.2026
    Бэтману перадалі дакладную, рыхтуйцеся забойцы.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць