Грамадства

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю 36‑гадовага палітвязня, мазырскага блогера Максіма Шуканава, і яго прысуд на 4 гады калоніі ўступіў у сілу. Як вынікае з паведамлення пракуратуры, блогера абвінавацілі ў сувязі з арганізацыяй ByPol і дапамозе тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн».

Максім Шуканаў. Скрыншот: UnionBell/Youtube

Раней было вядома, што хлопец вёў ютуб-канал Union Bell. Таксама ён, як сцвярджае пракуратура:

  • быў рэдактарам кантэнту на ютуб-каналах ByPol і BelPol;
  • ствараў лагатып BelPol;
  • спрыяў тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн»;
  • удзельнічаў у пратэстах пасля выбараў 2020 года ў Мінску.

Шуканава затрымалі ў лютым 2025 года. Раней ён разам са сваёй нявестай Палінай Зыль быў у падполлі, каб пазбегнуць кантактаў з дзяржавай. Аднак у лютым 2025 года ім прыйшлося звярнуцца да дактароў праз пагаршэнне здароўя Максіма, асабліва на фоне арышту ягонага бацькі. Паліна таксама была арыштаваная і спачатку асуджана на год калоніі за ўдзел у пратэстах, а пазней пераведзеная ў СІЗА па іншым абвінавачанні.

З інфармацыі праваабаронцаў, Максім хварэе на эпілепсію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць