Грамадства

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

У Генпракуратуры Беларусі паведамілі, што супрацоўнікі пракуратуры Мінскай вобласці рэгулярна адсочваюць TikTok і іншыя сацсеткі, а таксама СМІ, каб рэагаваць на скаргі грамадзян. Асаблівую ўвагу яны надаюць праблемам, якія тычацца камунальнай сферы, напрыклад, недастатковага ацяплення ў жылых дамах і школах.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У якасці прыкладу прывялі выпадак з пасёлка Мар'іна ў Пухавіцкім раёне, дзе ў жылых дамах і ўстановах адукацыі тэмпература была толькі +10—11°C, хоць нарматыў Мінздароўя патрабуе ад +17—18°C у памяшканнях. Памылку выклікаў няспраўны ацяпляльны кацёл, а мясцовыя камунальнікі не выпраўлялі праблему, нягледзячы на скаргі грамадзян.

Пасля праверкі пракуроры абавязалі дырэктара ЖКГ тэрмінова адрамантаваць кацёл і пералічыць камунальныя плацяжы за перыяд, калі ацяпленне было няспраўнае. Камунальнікі выканалі прадпісанне. Ці прынялі пракуроры якія-небудзь меры да службоўцаў ЖКГ за іх бяздзеянне, не паведамляецца.

Раней многія беларусы пацвярджалі, што сапраўды публічнае агучванне праблемы праз тыкток з'яўляецца найбольш надзейным спосабам для таго, каб на яе звярнулі ўвагу і пачалі вырашаць. Звычайныя, непублічныя скаргі такога эфекту не маюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна22

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць