Грамадства1313

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка

Аўтару вандальнага надпісу складана далася кірыліца — спачатку ён увогуле напісаў «п» як «p», давялося перамалёўваць.

«Ч», «д», «ы» — фактычна ўсе літары, якіх няма ў лацінскім алфавіце — таксама атрымаліся ў невядомага правакатара так сабе.

Нагадаем, што нядаўна Віленская гарадская рада прыняла рашэнне, што ўсе малыя дзеці іншаземцаў павінны хадзіць у літоўскамоўныя пачатковыя школы дзеля таго, каб лепш інтэгравацца ў мясцовае грамадства. Для Віленскай беларускай гімназіі, аднак, з гэтага правіла зрабілі адзінае выключэнне.

Мэр Вільні Валдас Бянкунскас асабіста каментаваў гэтую сітуацыю:

«У Вільні здаўна існуе і адна дзяржаўная беларуская школа — імя Францыска Скарыны. На пасяджэнні рады было ўхвалена рашэнне аб змене статута гэтай школы: у ёй стане больш урокаў літоўскай мовы і з’явяцца класы для выраўноўвання ўзроўню літоўскай мовы, таму ў яе можна будзе паступаць як у de facto літоўскую школу».

Каментары13

  • Бубубу
    03.02.2026
    Ды недарэка і лацінскую Р пачаў пісаць у слове Прэч. Рука-твар. Кашчунас, вучы беларускую, не ганьбіся!
  • Як заўсёды гб і яе агенты аба...
    04.02.2026
    .
  • Ха
    04.02.2026
    Хто б сумняваўся, што мясцовы літоўскі маргінал так зробіць за грошы па заданню лукашыстаў, якая кантора, такі і вынік

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць