Здарэнні22

У Светлагорску ў нелегальнай стаматалагічнай клініцы пацыентам лячылі здаровыя зубы

Большая частка кліентаў — дзеці.

Ілюстрацыйнае фота 

У Светлагорску супрацоўнікі Жлобінскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў раскрыла незаконную дзейнасць прыватнага прадпрыемства, якое аказвала медыцынскія паслугі без ліцэнзіі. Гісторыю падрабязна апісвае ведамасны часопіс КДК «Дзяржаўны кантроль», паведамляе Onliner.by.

Інфармацыя пра псеўдаклініку з’явілася ў аператыўнікаў у красавіку 2024 года. Праверка пацвердзіла: прадпрыемства сапраўды вялі дзейнасць без якіх-небудзь дазволаў.

У памяшканнях выявілі стаматалагічныя ўстаноўкі, абсталяванне для ультрагукавой дыягностыкі і нават чарнавіковыя запісы з імёнамі кліентаў. Многія з іх пазней прызналіся, што праходзілі там лячэнне, упэўненыя, што звяртаюцца ў легальную клініку.

Кантралёры ўстанавілі, што з 2023 па 2024 год у нелегальны кабінет звярнуліся не менш як 100 чалавек. Асабліва трывожыць, што большая частка кліентаў — дзеці. Бацькі, бачачы дарагое абсталяванне, не падазравалі, што перад імі прадпрыемства без ліцэнзіі.

У ходзе праверкі высветлілася, што ў «клініцы» праводзілі працэдуры без медыцынскіх паказанняў і нават лячылі здаровыя зубы.

Па выніках праверкі заведзена крымінальная справа. У ёй праходзяць два чалавекі: дырэктар і заснавальнік прадпрыемства, а таксама індывідуальны прадпрымальнік, які ўдзельнічаў у незаконнай дзейнасці. Следства ўстанавіла, што даход парушальнікаў склаў не менш за 57 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі падлягаюць спагнанню ў бюджэт.

Каментары2

  • when
    22.11.2025
    А дыплом стаматолага хоць быў?
  • Цікава
    22.11.2025
    А ці добра лячылі? Скаргі ў кліентаў былі?

    Падаецца, у Кеніі быў выпадак. Хлопец прыкінуўся неяк адвакатам для знаёмца, і справа так пайшла, што выйграў больш за 20 справаў.

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі15

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі4

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы39

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі15

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць