У сацсетках задалі пытанне, адказ на якое адразу выдае беларусаў
«Людзі, хто-небудзь ведае, навошта гэты бок таркі? Хто-небудзь хоць раз ёю карыстаўся?» — такое пытанне задала расіянка ў сацсетцы Threads.

У каментары пад допісам (іх амаль тысяча) зляцеліся беларусы, бо на фота — дробная тарка з вострымі краямі, на якой звычайна націраюць бульбу на дранікі.
У адказах шмат жартуюць.
«Беларускі бок таркі».
«Яго выкарыстоўваюць у Беларусі, каб уцерціся ў давер да беларусаў».
«Дранікі, часам з крывёю. Смак дзяцінства».
«У Беларусі вас абвясцілі ў вышук».
«Вы не здалі іспыт на беларускую візу»
«Паважаныя беларусы! А вы не спрабавалі проста на дробнай тарцы церці? Або без крыві і мяса дранік проста картаплянік?»
Хаця некаторыя беларусы прызналіся, што не карысталіся гэтым бокам таркі, а для дранікаў бульбу націралі на больш буйную (і менш траўматычную) тарку.
Каментары