Грамадства1616

Румас і Каранік у 2020 годзе спрабавалі ўвесці каранцін, але іх абсёк Лукашэнка

На сустрэчы з навукоўцамі Аляксандр Лукашэнка сярод іншага звярнуўся да падзей 2020 года, калі ва ўсім свеце прымалі строгія каранцінныя меры падчас пандэміі каранавірусу, а Беларусь была адной з тых краін, улады якіх дзейнічалі дэманстратыўна інакш. Цяпер Лукашэнка прызнаўся, што адзінства ў гэтым пытанні ў яго з падначаленымі не было. Нагадаем, што ў выніку ад кавіду ў Беларусі загінула каля 90 тысяч чалавек.

Уладзімір Каранік і Сяргей Румас падчас паездкі ў Салігорск. Фота: БелТА

«А дзе вы былі, паважаныя сябры, калі пачалася так званая пандэмія? Калі ледзь уладу не зрынулі. Калі я гаварыў: хлопцы, трэба ісці ў гэтым кірунку. І яму гаварыў (паказвае на цяперашняга кіраўніка НАНБ Уладзіміра Караніка. — НН), ён працаваў тады ў мяне міністрам аховы здароўя. Мы з ім прайшлі гэты шлях непаразумення.

Калі ён прыйшоў да мяне, закрыў універсітэт нейкі. Закрыў праз адну нейкую хваробу. Я ў яго пытаюся: «А табе хто даў права закрываць установу?»

Глядзіць на мяне: «Ну, я думаў…» Што ты думаў? Прабач, што я размову нашу перадаю. Я яму тады сказаў: «Ідзі і лячы людзей. Ратуй людзей, а ўніверсітэты ёсць каму закрываць». 

Следам прыбег тагачасны прэм'ер-міністр [Сяргей Румас]. Гэта не ты яго там пад'юджваў, сам прыбег. Усю краіну на аддаленку, закрыемся, бо Расія закрылася.

Я кажу: «Дарагі мой, Расія можа закрыцца на год і пасля адкрыцца, у яе нафта, газ, золата. У нас гэта ёсць? У нас гэтага няма». І пасля памятаеце — спыніце гэты каронапсіхоз. Вы ж мяне змачалілі ўдоўж і ўпоперак. І 20‑ы год — адна з прычын, што вы не паверылі». 

Пасля пачатку пандэміі каранавіруса ў Беларусі засакрэцілі звесткі пра смяротнасць, але з даных, якія здабылі «Кіберпартызаны», стала вядома, што за час пандэміі з 2020 па 2022 год залішняя смяротнасць склала звыш 90 тысяч чалавек. Гэтыя страты не маглі адбыцца ні праз што іншае, як праз COVID-19. Смяротнасць пачала ўздымацца ў сакавіку 2020 года, калі ўлады Беларусі яшчэ цалкам адмаўлялі наяўнасць пагрозы. Смяротнасць у Беларусі значна перавысіла паказчыкі ўсіх іншых краін Еўропы, гаворка ідзе пра дзясяткі тысяч загубленых жыццяў.

Каментары16

  • Van der Graaf
    21.11.2025
    А чаму словы Лукашэнкі ў загалоўку паданыя як рэальны факт? І не першы раз такое.
  • даведка
    21.11.2025
    Трупы по всему Минску, накрытые прозрачной клеёнкой, отголоски того запрета...
  • Аналитик
    21.11.2025
    Почему в нашей стране президент такой придурок? Почему ему никто не укажет на его тупость? Он до сих пор не понял, что он был не прав. И протесты, которых он боится, стали возможны в том числе потому, что власть бросила людей один на один с коронавирусом. Никто не знал, что можно и что нужно делать. А он ещё оборзел и катит бочки на учёных.

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану41

У мірным плане ЗША заўважылі падазроныя русізмы ў тэксце19

Беларускае МЗС паведаміла, што ў Беларусі шукаюць падазраваных у дыверсіі на тэрыторыі Польшчы8

У Баранавічах у парку заўважылі дзікабраза1

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа134

Кубракоў загадаў міліцыі адпрацаваць усіх тых, хто не працуе7

У сацсетках задалі пытанне, адказ на якое адразу выдае беларусаў3

Румас і Каранік у 2020 годзе спрабавалі ўвесці каранцін, але іх абсёк Лукашэнка16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць