Грамадства3333

«Вільскі казаў мне: «Тое, што ты «певень», наносіць партыі страты» — экс-палітвязень Спарыш

Паводле словаў паплечніка Статкевіча, цяперашні кіраўнік «Народнай Грамады» апусціўся настолькі, што выкарыстоўвае міліцэйска-крымінальныя паняцці.

Сяргей Спарыш. Фота: Радыё Свабода

Адміністрацыі беларускіх калоній арганізоўваюць правакацыі і прымушаюць некаторых палітвязняў пераходзіць у «нізкі статус», які звычайна маюць у зняволенні людзі, асуджаныя за сексуальныя злачынствы. Гэта робіцца, каб зрабіць жыццё палітвязняў невыносным.

Сяргей Спарыш, вызвалены і дэпартаваны 11 верасня 2025 года паплечнік Міколы Статкевіча, кажа, што яго шантажавалі — ці пагаджацца на пераход у «нізкі статус», ці атрымаць дадатковы тэрмін. Ён абраў першы варыянт.

Пасля вызвалення Спарыш вярнуўся ў кіраўніцтва «Народнай Грамады», аднак цяпер у партыі адбываюцца разборкі ў змаганні за ўладу.

Чытайце: У «Народнай Грамадзе» разборкі — у Спарыша забралі пасаду генеральнага сакратара, ён не згодны

Яўген Вільскі. Фота «Радыё Рацыя»

Паводле словаў Спарыша, кіраўнік партыі Яўген Вільскі выкарыстоўвае гісторыю пра «нізкі статус» у палітычнай барацьбе. Спарыш расказаў падрабязнасці BGMedia:

«Вільскі выкарыстоўваў розныя метады, у тым ліку шантажуючы мяне так званай «пеўневай» тэмай. Гэта выкарыстоўвалася сацыял-дэмакратычнай партыяй для ціску і шантажу. Можаце сабе ўявіць? Напрыклад, намеснік Статкевіча Валянцін Троцкі, які цяпер ваюе, выступіў у маю абарону на Радзе — дык Вільскі адразу напісаў яму:

«Як ты можаш падтрымліваць Спарыша, ён жа «апушчаны».

«Мне Вільскі казаў неаднаразова: «Ні ў якім выпадку нічога не кажы пра Статкевіча, бо ў яго праз гэта ўзнікнуць праблемы.

Тое, што ты «певень», наносіць партыі шкоду».

Мне падаецца, што пасля такога еўрапейскія сацыял-дэмакраты не павінны падаваць яму рукі. Тут жа так абараняюць ЛГБТ! А потым адбываецца такое…»

Вільскі не стаў каментаваць сітуацыю BGMedia, паабяцаў апублікаваць афіцыйны адказ на партыйных каналах.

***

Сяргей Спарыш па прафесіі музыкант, працаваў зваршчыкам. Далучыўся да Статкевіча ў 2017-м. Перад тым ён кароткі перыяд уваходзіў у пралукашэнкаўскую Камуністычную партыю.

Яўген Вільскі — былы полацкі афганец, выхадзец з «Гавары праўду». Быў у «Народнай Грамадзе» на другасных ролях, але ў эміграцыі ўзначаліў арганізацыю пасля арышту ўсяго кіраўніцтва. Ужо некалькі гадоў Вільскі спрабуе сфарміраваць рух з апанентаў Святланы Ціханоўскай.

Каментары33

  • Санта Бэрримор
    23.11.2025
    Если действительно так, то вильского на вилы.
  • Нормально
    23.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ну
    23.11.2025
    Вільскі Спарыш, чым вам Спарыш непрыемны? З Вільскім - зразумела.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць