Свет44

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер

У 2020 годзе яго перавыбралі з вынікам амаль 85 працэнтаў.

Фота: Wikimedia Commons

У Намібіі ў цэнтры ўвагі апынуўся мясцовы палітык з іменем Адольф Гітлер Уунона, кіраўнік акругі Ампунд'я. Ён пацвердзіў Bild, што будзе ўдзельнічаць у рэгіянальных выбарах 26 лістапада. Адольф Гітлер Уунона кіруе акругай з 2004 года, і ў 2020 годзе яго перавыбралі з вынікам амаль 85 працэнтаў.

Ціск на чыноўніка ў апошнія гады толькі ўзрастаў: жыхары скардзіліся на застой у развіцці рэгіёну і адсутнасць інфраструктуры. Мясцовая газета Namibian цытавала выбаршчыка, які абураўся: «Мы плацім яму не за тое, каб ён гуляў у карты на працы».

Імя, якое прыцягвае ўвагу ва ўсім свеце, Уунона тлумачыць тым, што ягоны бацька проста не разумеў гістарычнага кантэксту. Ён падкрэслівае, што не мае нічога агульнага з нацысцкімі злачынствамі і на публічных мерапрыемствах выкарыстоўвае толькі імя Адольф.

Каментары4

  • 453543
    24.11.2025
    Гумар сiтуацыi у тым, што "недачалавек", па разуменню таго самага Адольфа, носiць яго iмя, мае прозвiшча Гiтлер.
  • Ханнеман
    24.11.2025
    Дай Б-г ему победы!!!
    Это ж не тот,почему нет?
  • Ну-ну
    24.11.2025
    А яшчэ ў Бразыліі быў рэгіянальны паліцэйскі чыноўнік Hitler Mussolini :) хто ня верыць, хай пагугліць – пра яго шмат пісалі.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА42

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА42

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць