Свет99

У Вільні вынеслі прысуд украінскаму падлетку, які па заданні расіян падпаліў краму IKEA

Суд асудзіў грамадзяніна Украіны Данілу Бардадыма на тры гады і чатыры месяцы пазбаўлення волі за падпал у краме IKEA, зроблены на замову расійскіх спецслужбаў, паведамляе LRT. 

Даніла Бардадым перад пасяджэннем суда ў Літве. Фота: X

Даніла Бардадым быў прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў, падпале, незаконным захоўванні выбуховых рэчываў, атрыманні спецыяльных навыкаў, а таксама ў незаконным уездзе ў Літву і падарожжы ў Латвію з мэтай здзяйснення тэрарыстычных дзеянняў.

Пракурор прасіў для хлопца чатыры гады зняволення, але тэрмін зменшылі дзякуючы скарочанай працэдуры разгляду справы і хуткаму разгляду доказаў. У момант здзяйснення злачынства Даніілу было 17 гадоў. Адвакатка заявіла, што пытанне аб апеляцыі будзе вырашацца пасля поўнага азнаямлення кліента з прысудам.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 7 на 8 мая 2024 года: у краме IKEA ўсталявалі выбуховы прыбор з таймерам, што выклікала выбух і пажар. Аднак пажар шырока не распаўсюдзіўся, бо яго своечасова заўважылі, і ніхто не пацярпеў.

Выканаўцамі злачынства былі двое маладых людзей, сярод іх 17‑гадовы Даніііл Бардадым. Другі падазраваны паехаў у Польшчу і там таксама здзейсніў падпал гандлёвага цэнтра. Літоўская пракуратура сцвярджае, што абодва атрымлівалі інструкцыі ад расійскіх спецслужбаў і ім абяцалі 10 тысяч еўра за падпалы ў Літве і Латвіі.

Каментары9

  • Літ
    25.11.2025
    Андрусь, такіх выб**ў паўсюль хапае, у тым ліку і сярод беларусаў, што ў Польшчы таксама былі затрыманыя за тое, што рабілі дыверсіі па загаду масквы. Ё й такія беларусы, і іх сотні, што зараз ваююць на баку рф. Таму мараль тут адна, не варта кідацца саўковымі метадамі калі па сатнях выб-ў судзіць аб усім народзе
  • Зато
    25.11.2025
    Главное закрыть границу с Беларусью и ограничить выдачу виз. Но есть нюанс.
  • Сняжана Кэмеран
    25.11.2025
    Андрусь, у каментарах такія патрыёты актыўныя, як і ў хаванні ад бусаў ТЦК.

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны15

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў8

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?70

Лукашэнка адпраўляецца ў працяглае замежнае турнэ17

69‑гадовую Ларысу з Мінска асудзілі за пратэсты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны15

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць