Свет

Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі моцна церпяць ад разбуральных паводак

На Шры-Ланцы цяпер адбываецца адна з самых моцных паводак за апошнія 30 гадоў. Загінулі больш за 120 чалавек, многія лічацца зніклымі без вестак.

Мужчына з катом у сталіцы Шры-Ланкі Каломба. Фота: AP Photo/Eranga Jayawardena

У краіне размытыя дарогі, разбураныя дамы, ратавальнікі працуюць круглыя суткі.

Улады Шры-Ланкі ўжо абвясцілі экстранныя меры, а мясцовыя жыхары эвакуіруюцца з затопленых раёнаў. Маштабы бедства працягваюць расці.

Тое ж самае адбываецца і ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Так, у Інданезіі на востраве Суматра колькасць ахвяр дасягнула 303 чалавек, больш за тысячу зніклі без вестак. 

Больш за ўсё разбурэнняў — у правінцыях Паўночная і Заходняя Суматра, Ачэх і ў горадзе Сіболга. Вада месцамі падымалася за лічаныя хвіліны, многія раёны засталіся без электрычнасці. Прычынай бедства сталі моцныя ліўні з-за сезоннага мусону і трапічнага шторму.

У Тайландзе колькасць ахвяраў паводкі — як мінімум 162 чалавекі, найбольш загінулых у горадзе Хат'яй. 

У В'етнаме загінулі як мінімум 98 чалавек, а эканамічныя страты ацэньваюцца не менш чым у паўмільярда даляраў. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што дзясяткі сем'яў пазбавіліся жылля і сродкаў да існавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі8

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі8

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць