Грамадства22

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў

Perplexity атрымае доступ да воблачнай інфраструктуры Azure.

Фота: substackcdn.com

Стартап Perplexity, які заснаваў беларус Дзяніс Ярац разам з двума партнёрамі ў ЗША, падпісаў пагадненне з Microsoft на суму 750 млн даляраў, піша Office Life.

Паводле пагаднення, Perplexity атрымае доступ да воблачнай інфраструктуры Azure. Такім чынам стартап пашырае свой бізнэс за межы даўняга воблачнага партнёра Amazon.com Inc.

Кантракт падпісаны на тры гады. Стартап, заснаваны беларусам, зможа запускаць розныя мадэлі штучнага інтэлекту праз праграму Microsoft Foundry, у тым ліку рашэнні ад OpenAI, Anthropic і xAI.

Каментуючы здзелку, у Perplexity заявілі, што партнёрства з Microsoft дапаможа атрымаць доступ да перадавых мадэляў. Прадстаўнікі Microsoft здзелку не каментуюць.

У снежні стала вядома, што вядомы партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду інвеставаў у пошукавы сэрвіс з выкарыстаннем штучнага інтэлекту Perplexity AI.

Таксама ў снежні газета The New York Times паведаміла, што падала пазоў у суд Нью-Ёрка супраць стартапу Perplexity. Раней Reddit падала пазоў супраць стартапу і трох сэрвісаў збору даных. А летам брытанская тэлерадыёкампанія BBC накіравала Perplexity ліст з патрабаваннем спыніць збор кантэнту з яе сайтаў. У адваротным выпадку кампаніі пагражалі судом. Раней Forbes і Wired таксама абвінавачвалі стартап у крадзяжы кантэнту.

Каментары2

  • Тутэйшы
    31.01.2026
    Хай бы ён падтрымаў нашую Прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі.
  • Ужо не модна
    31.01.2026
    Гейтс у файлах эпштейна.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць