Грамадства

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» фірму, у якой працаваў зніклы Анатоль Котаў

Гаворка пра Terra Group Event, якая арганізоўвала мерапрыемствы для Wargaming, Softswiss і Andersen. Менавіта ў гэтай кампаніі працаваў Котаў перад знікненнем. 

21 жніўня Котаў вылецеў з Варшавы ў турэцкі горад Трабзон, а затым нібыта пакінуў Турцыю марскім шляхам на прыватнай яхце ў бок Сочы. Дакладных пацверджаных дадзеных пра ягоны маршрут або месцазнаходжанне няма.

Анатоль Котаў раней працаваў у дзяржаўных структурах Беларусі, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і Нацыянальным алімпійскім камітэце. Пасля выбараў 2020 году ён эміграваў у Польшчу і быў звязаны з беларускім апазіцыйным рухам.

Кіраўніком кампаніі Terra Group Event з'яўляецца 39‑гадовы былы палітвязень-бабарыканец Віталь Крыўко, які згадваецца ў паведамленні пра прызнанне кампаніі «экстрэмісцкім фармаваннем». Другая асоба, згаданая ў сувязі з гэтым — 42‑гадовы Андрэй Ярашэвіч, затрыманы ў сакавіку 2025 года. Яго абвінавачваюць паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць