Свет1515

Кая Калас — беларусам: Вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз. Большасць краін ЕС выйшлі з халоднага аўтарытарнага мінулага

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас акрэсліла падыход ЕС да Беларусі на канферэнцыі «Беларусь: закладаючы падмурак для дэмакратычных перамен» у Еўрапарламенце.

Кая Калас. Архіўнае фота: Thierry Monasse / Getty Images

Кая Калас адзначыла, што стратэгія ЕС уключае падтрымку народа Беларусі і адначасова ізаляцыю рэжыму, які дапамагае Расіі весці вайну ва Украіне.

«За апошнія 100 гадоў Расія ўварвалася прынамсі ў 19 краін, у некаторыя — да трох ці чатырох разоў. Ніводная з гэтых 19 краін ніколі не ўрывалася ў Расію і не нападала на яе. І хто ж памагаты Расіі ў гэтай справе? Беларусь. (…)

Беларусь не толькі дапамагае Расіі наўпрост і ўскосна, яна таксама ўдзельнічае ў шэрагу гібрыдных інцыдэнтаў і правакацый, якія пагражаюць бяспецы дзяржаў — членаў ЕС. Сюды ўваходзяць парушэнні паветранай прасторы, інцыдэнты з беспілотнікамі і паветранымі шарамі, замежны згубны ўплыў, а таксама працяг арганізацыі міграцыйнага ціску і кантрабанды праз межы ЕС. У выніку мы працуем над пашырэннем нашага санкцыйнага рэжыму.

Філосафу і дыпламату часоў Французскай рэвалюцыі, Жазэфу дэ Местру, часта прыпісваюць выраз: «Кожная краіна мае такі ўрад, якога заслугоўвае». Але я не магу з гэтым пагадзіцца. Гэта не насельніцтва Беларусі падтрымлівае гэтую зламысную дзейнасць рэжыму. І таму мы працягваем нашу палітыку падтрымкі народа Беларусі».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе.

«Вашае змаганне доўгае і цяжкае, але яно не марнае, — звярнулася Кая Калас. — Аўтарытарныя рэжымы, якія абапіраюцца на страх, а не на згоду, заўсёды больш крохкія, чым здаецца. Мы ведаем гэта з нашай уласнай гісторыі і досведу. Большасць дзяржаў — членаў ЕС выйшлі з халоднага аўтарытарнага мінулага.

Так што вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз. Мы з вамі, не сімвалічна, а вельмі канкрэтна. З ціскам, калі гэта неабходна, з абаронай, калі трэба, з дапамогай, калі і дзе гэта мае значэнне. Мы падтрымаем будучы дэмакратычны пераход пад кіраўніцтвам беларусаў, калі ўмовы дазволяць, у тым ліку фінансавай і тэхнічнай падтрымкай да 3 мільярдаў еўра, як вырашылі нашы дзяржавы-чальцы летась.

Мы бачым вас, мы верым у вас і верым, што праца, якую вы пачалі, каб пабудаваць асновы дэмакратычных пераўтварэнняў, паўплывае на Беларусь заўтрашняга дня».

Калас таксама адзначыла, што яны ўдзячныя ЗША за ўдзел у гуманітарным трэку па вызваленні беларускіх палітвязняў, але заўважыла, што «вызваленні не азначаюць дэмантаж рэпрэсіўнай сістэмы, якая працягвае штодзённа наганяць страх у вашыя сэрцы».

На канферэнцыі, якая праходзіць у Еўрапейскім парламенце, абмяркоўваюцца правы чалавека, будучая пераходная рэформа ў Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прымаюць еўрапейскія і беларускія палітыкі, міжнародныя эксперты.

Падчас канферэнцыі «Belarus: building foundations for democratic change» у Еўрапарламенце. Фота: Офіс Ціханоўскай

Тэму пераходнага перыяду і падрыхтоўкі новага заканадаўства ў сваім выступе закранула Святлана Ціханоўская:

«Ідэя новага заканадаўства простая: стабілізаваць дэмакратыю, ліквідаваць карупцыю, запусціць нанова сістэму правасуддзя, якая б служыла людзям, а не ўраду, і наблізіць Беларусь да Еўропы. Каб гарантаваць, што дыктатура ніколі не паўторыцца ў Беларусі».

Каментары15

  • Глас из народа
    08.12.2025
    От их санкций мне только хуже. На что рассчитывать? На финансы? Но я к грантополучателям отношения не имею. Да всем и не дадут. Оружия Европа не даст. Войска не отправит на помощь. А от словесной поддержки мне ни жарко, ни холодно.
  • Цитаты великих
    08.12.2025
    > Cтратэгія ЕС уключае падтрымку народу Беларусі
    > Вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз
    > Мы з вамі, не сімвалічна, а вельмі канкрэтна
    > Мы бачым вас, мы верым у вас
    ...
    > У выніку мы працуем над пашырэннем нашага санкцыйнага рэжыму.
    Вялiкi дзякуй спадарыне Калас!
    Спадзяюся, спадарыня Святлана вiтае палiтыку ЕС. А то што-та даўно не было афiцыйных заяў офiса на гэты конт.
  • Гассан
    08.12.2025
    Не спеши,Каюня… вы у себя ещё не всё урегулировали,не говоря уже о конфликте тут,недалеко… да вы наверняка в курсе.

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць