Свет55

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Служба бяспекі Украіны выкрылі маштабную карупцыйную схему ў абаронным сектары, у выніку якой было раскрадзена больш за 102 мільёны грыўняў (каля $2,42 млн), прызначаных для патрэб Узброеных сіл.

Як паведамілі НАБУ і СБУ, грошы былі выкрадзеныя падчас закупкі дынамічнай абароны для танкаў УСУ. Схема дзейнічала на дзяржаўным прадпрыемстве ў Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях.

Следства выявіла, што ў красавіку 2022 года дзяржаўны завод уклаў з Мінабароны кантракт на тэрміновую закупку бранявых комплексаў. Аднак былы кіраўнік прадпрыемства, яго камерцыйны дырэктар і ўладальнік прыватнай фірмы-выканаўцы арганізавалі схему набыцця дэталяў завышанымі ўтрая цэнамі. Атрыманая «маржа» выводзілася ў цень праз сетку падстаўных кампаній. У выніку было раскрадзена больш за 102 мільёны грыўняў (каля $2,42 млн), прызначаных для патрэб УСУ.

Падазрэнні ў прысваенні маёмасці, адмыванні грошай і службовых фальсіфікацыях абвешчаныя тром арганізатарам злачынства. Пры гэтым экс-кіраўнік абароннага завода ўжо знаходзіцца пад вартай у рамках іншага расследавання паводле факту вытворчасці бракаваных мінамётных набояў.

Каментары5

  • Ревтрибунал
    11.12.2025
    Кого расстреляли за это?
  • Враньё?
    11.12.2025
    Все кто работал с украинцами знают, что они не воруют! Они .... тянут всё что можно и нельзя, не глядя на последствия. Это мой личный опыт работы с и под руководством украинцев по национальности. Наверное это какая-то болезнь.
  • TT
    11.12.2025
    Каждый на своем уровне тянет Война ради золотого унитаза

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць