Грамадства44

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню

Пасля з’яўлення інфармацыі, што Офіс Святланы Ціханоўскай можа пераехаць з Вільні ў Варшаву, прэм’ер-міністарка Літвы Інгa Ругінене заявіла, што афіцыйных паведамленняў пра такі крок урад не атрымліваў, паведамляе Elta.lt.

Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Інга Ругінене падкрэсліла, што калі Ціханоўская прыме рашэнне пакінуць Літву, гэта будзе яе асабісты выбар.

Паводле слоў кіраўніцы літоўскага ўрада, Літва заўсёды забяспечвала Ціханоўскай і яе камандзе ўсебаковую падтрымку, у тым ліку кругласутачную ахову.

10 снежня паведамлялася, што Ціханоўская і частка яе Офісу рыхтуюцца да пераезду ў Варшаву, аднак канкрэтная дата не вядомая. Па інфармацыі «Наша Нівы», рашэнне ўжо было прынятае.

Пазней галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што «ніякага рашэння пра пераезд няма».

Тое ж сказаў у каментары «Люстэрку» дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Ён заявіў, што інфармацыя пра нібыта пераезд не пацверджаная. Ён адзначыў, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынята, а пытанні бяспекі ўсё яшчэ абмяркоўваюцца з уладамі Літвы. Па яго словах, на наступным тыдні Ціханоўская будзе працаваць яшчэ ў Вільні.

Каманда Ціханоўскай працягвае працу ў звычайным рэжыме. Учора сама дэмакратычная лідарка знаходзілася ў Осла, сёння ў Рыме, але праз некалькі дзён вернецца ў Вільню. Дзяніс Кучынскі падкрэсліў, што ключавым фактарам пры любым рашэнні будзе афіцыйная пазіцыя Літвы.

Раней Літва прыняла рашэнне скараціць фізічную ахову Ціханоўскай: з 1 кастрычніка яе ахова перайшла ад Службы аховы кіраўнікоў дзяржавы да паліцыі.

Каментары4

  • Лабадэна!
    11.12.2025
    А няўжо Урад Літвы не чытае Нашу Ніву? Там жа ўсё на ўвесь экран чорным па белым было напісана "З'ЯЖДЖАЕ!"
  • Ветліва і культурна
    11.12.2025
    Інга Ругінене падкрэсліла, што калі Ціханоўская прыме рашэнне пакінуць Літву, гэта будзе яе асабісты выбар./

    Літоўцы ветліва і культурна далі зразумець, што не выпердольваюць Ціханоўскую з офісам, а гэта будзе іх асабісты выбар.
  • :/
    12.12.2025
    Ветліва і культурна , дык што - гэта наш выбар? :/

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй4

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

Сталі вядомыя абставіны падрыву дарогі каля манумента «Тры сястры» на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны ў 2023 годзе3

Паведамленні, што ў кабіне пілотаў на борце з Дубая ў Тэль-Авіў пабіліся расіянін і ўкраінец, аказаліся фэйкам4

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы7

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй4

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць