Ежа77

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба

У сталічным ProStore каля станцыі метро «Малінаўка» (праспект Дзяржынскага, 126) карэспандэнт Blizko.by знайшоў незвычайную навінку. З выгляду гэта самая звычайная кілька ў алеі, але ўсё не так проста.

Гэты тавар, у адрозненне ад іншых рыбных кансерваў, ляжаў у аддзеле з кандытарскімі вырабамі. Але гэта зусім не памылка супрацоўнікаў крамы — рыбкі ўнутры бляшанак шакаладныя.

Незвычайныя прысмакі выпускае расійская фабрыка «АтАг». Упакоўка сапраўды нагадвае бляшанку ад шпротаў ці кількі — авальнай формы, жоўтага колеру, з выявай рыбных кансерваў. Нават назвы адпавядаюць: «Застольны закусон» і «Закусон алігарха». Адрозніваюцца «кансервы» начынкай.

Рыба ў «Застольным закусоне» ўнутры з арахісавай пастай, а ў «Закусоне алігарха» — са сметанковай начынкай. У кожнай упакоўцы ляжаць два шэрагі па 12 штук.

Набыць шакаладную кільку можна ў краме ProStore за 11,99 рубля, альбо на маркетплэйсе, але там кошт вышэйшы — ад 13 рублёў.

Каментары7

  • Лёлік з-пад Лімасола
    11.12.2025
    дык гэта рэклама: нават напісалі дзе набыць і колькі каштуе
  • Пытанне
    11.12.2025
    Якая нам справа да расейскай кандытаркі?
    Мы й так ведаем, што яны захапілі наш рынак, але ня значыць, што трэба рабіць акцэнт на нейкай іх асаблівай прадукцыі й такім чынам піярыць іх
  • Прузыня
    11.12.2025
    У Мінску прадаюць падазроную кільку
    ад пастаўшчыка з рэпутацыяй забойцы і марадзёра.

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць