Грамадства

Стала вядома, калі ў Гомелі пачнуць дэмантаж часткі дома, пацярпелага ад выбуху газу

У Гомелі плануюць пачаць дэмантаж верхніх паверхаў пад’езда шматпавярховага дома на вуліцы Косарава, які пацярпеў у выніку надзвычайнай сітуацыі, у панядзелак, 22 снежня. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі, піша БелТА.

Фота: БелТА

За апошнія дні спецыялісты вызначылі парадак правядзення дэмантажных работ і завяршылі падрыхтоўку тэрыторыі каля дома. Цяпер ідзе падрыхтоўка тэхнікі, яе дастаўка і наладка. Паводле слоў чыноўніка, усе работы арганізаваныя ў планавым рэжыме і істотных праблем не ўзнікае.

Дэмантаж плануюць пачаць раніцай 22 снежня, каля 9‑й гадзіны. У работах будуць задзейнічаны ратавальнікі, праектныя арганізацыі і іншыя службы. Калі не ўзнікне дадатковых ускладненняў, за два дні плануецца разабраць пашкоджаную частку будынка да пятага паверха. Пасля гэтага спецыялісты правядуць дэталёвае абследаванне канструкцый, каб вызначыць далейшы лёс дома.

У сувязі з небяспекай на час дэмантажу жыхароў 1‑га і 2‑га пад’ездаў дома №3, а таксама 6‑га пад’езда дома №5 на вуліцы Косарава папрасілі часова пакінуць свае кватэры да раніцы 22 снежня. Улады падкрэсліваюць, што гэта неабходна для бяспекі, бо немагчыма цалкам прадказаць паводзіны панэляў і будаўнічых канструкцый.

Для часовага размяшчэння людзей у горадзе падрыхтавалі інтэрнаты прыкладна на 200 месцаў. Акрамя таго, 29 жыхароў пацярпелага пад’езда ўжо размясцілі ў гатэлі, ім забяспечана гарачае харчаванне. Сярод паселеных — сем’і з дзецьмі.

Нагадаем, што 17 снежня ў адным з пад’ездаў дзесяціпавярховага дома на вуліцы Косарава абрынуліся перакрыцці. Прычынай стаў выбух газава-паветранай сумесі ў кватэры на сёмым паверсе.

Каментары

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць