Беларусь стала адной з самых папулярных краін сярод расійскіх турыстаў на перыяд навагодніх свят 2025—26 гадоў. Пра гэта паведамляе расійскі сэрвіс «Островок», мясцовы аналаг Booking.com.

20% браняванняў на вялікія навагоднія канікулы ў Расіі прыпалі на замежныя маршруты. Найбольш папулярнымі сталі краіны, куды грамадзянам Расіі не патрэбная віза.
Сярод такіх кірункаў Беларусь аказалася адным з лідараў. Акрамя яе, у топ-5 самых папулярных краін увайшлі таксама Тайланд, Турцыя, Узбекістан і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Калі пашырыць спіс да дзесяці самых запатрабаваных напрамкаў, то туды трапілі таксама Грузія, Казахстан, амаль нікім апрача Расіі не прызнаная Абхазія, Арменія і Кітай.
Пры гэтым цікава, што найбольш значны рост колькасці расійскіх турыстаў гэтым разам паказаў Казахстан: колькасць браняванняў у гэтую краіну вырасла ў 2,5 раза ў параўнанні з мінулым годам.
Каментары