Грамадства2222

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» пракаментавала, як успрыме, калі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава будуць ствараць сваю палітычную сілу.

Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

«Я думаю, у нас ва ўсіх тыя самыя мэты: вызваленне людзей, дэмакратызацыя Беларусі. Так, часам могуць разыходзіцца тактыкі, і гэта нармальна. Для кагосьці, напрыклад, галоўная і адзіная задача — толькі вызваленне людзей. Але мы, як палітыкі, павінны ставіць мэты шырэйшыя: як вярнуцца дадому. Як не дапусціць новых закладнікаў. Як вярнуць беларусам свабоду. Як захаваць незалежнасць Беларусі. І вакол гэтых мэт трэба ствараць дзейнасць і супрацу. Я ўпэўненая, мы знойдзем, дзе будзем супрацоўнічаць, — як мінімум, вакол тэмы вызвалення палітвязняў, — кажа Ціханоўская.

І не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю, якую яны яшчэ ў 2020 годзе запусцілі. Канешне, у выгнанні гэта рабіць вельмі цяжка, асабліва калі няма бяспечнай сувязі з людзьмі ўнутры краіны.

Партыі патрэбныя, бо рана ці позна будуць свабодныя выбары — і нам трэба, каб у нашай краіне былі сфармаваныя палітычныя сілы, і людзі маглі прагаласаваць за тых, хто ім блізкі. Мая ж задача — прадстаўляць не нейкую партыю ці адну асобную сілу, а быць голасам усіх беларусаў і ўсіх дэмакратычных сілаў. І тыя пазіцыі, якія я прадстаўляю — гэта пазіцыі шырокай кааліцыі арганізацый, партый і структур. Наша мэта цяпер — гэта дабіцца правядзення тых самых выбараў, дзе ўсе змогуць паспаборнічаць за галасы».

Ціханоўская дадала, што яны неўзабаве пабачацца з Калеснікавай.

«Ужо ёсць нейкія ідэі, што мы можам рабіць разам. І я вельмі радая, што яна на волі і зараджае беларусаў сваёй нястомнай энергіяй. Канешне, я бачу, што ёй трэба час, каб прыйсці ў сябе, асвоіцца на волі, каб паклапаціцца пра сваё здароўе і я спадзяюся, што яна прысвяціць даволі шмат часу гэтаму».

Яна таксама адказала на пытанне, ці магчымая сустрэча ўтрох з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкалай.

«Зараз у кожнай свой асабісты шлях і я не ведаю, не ўпэўненая наконт фізічнай сустрэчы, бо цяпер усе ў розных краінах, але я думаю, што мы нешта зробім утраіх у нейкім фармаце», — сказала дэмакратычная лідарка.

Каментары22

  • Ну так
    27.12.2025
    СГ ўжо сапраўдны палітык, я ёй ганаруся
  • Адназначна
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    27.12.2025
    "бо рана ці позна будуць свабодныя выбары"

    Ха-ха. Ха-ха-ха. Не, ну рана ці позна і сонца згасне, але...

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць