Свет44

Міжземнае мора можа страціць вялікіх белых акул

Вялікія белыя акулы ў Міжземным моры апынуліся на мяжы знікнення. Паводле высноў амерыканскіх навукоўцаў, якія працавалі разам з брытанскай экалагічнай арганізацыяй Blue Marine Foundation, галоўнай пагрозай для гэтых драпежнікаў застаецца незаконны вылаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота ілюстрацыйнае

Даследчыкі паведамляюць, што толькі ў 2025 годзе каля ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі было забіта не менш за 40 вялікіх белых акул. Хоць гэты від, як і яшчэ больш за дваццаць відаў міжземнаморскіх акул, знаходзіцца пад міжнароднай аховай і яго вылаў ды продаж забароненыя, акулы працягваюць з’яўляцца на мясцовых рынках.

Журналісты праверылі відэа з сацыяльных сетак і пацвердзілі іх сапраўднасць: на кадрах бачна, як мёртвых акул выгружаюць у рыбалоўных партах Паўночнай Афрыкі. У Алжыры, напрыклад, зафіксавалі дастаўку вялікай белай акулы, а ў Тунісе — падрыхтоўку да продажу частак акулы-мако, якая таксама знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Кіраўнік даследавання, марскі біёлаг Франчэска Ферэці з універсітэта Virginia Tech, адзначае, што колькасць акул у Міжземным моры, асабліва белых, за апошнія дзесяцігоддзі катастрафічна скарацілася. Паводле яго слоў, ні ў адным іншым марскім рэгіёне свету няма такога інтэнсіўнага прамысловага рыбалоўства. Міжнародны саюз аховы прыроды адносіць міжземнаморскую папуляцыю вялікай белай акулы да катэгорыі «ў крытычнай небяспецы».

Сёлета навукоўцы спрабавалі знайсці акул у праліве паміж Сіцыліяй і Тунісам, які лічыцца адным з апошніх прытулкаў рэдкіх відаў. На працягу двух тыдняў яны выкарыстоўвалі прынады, падводныя камеры і аналіз ДНК у марской вадзе, але змаглі зафіксаваць толькі адну блакітную акулу. Вялікіх белых акул знайсці не ўдалося.

Адначасова даследчая група атрымлівала новыя звесткі пра гібель белых акул у рыбалоўных раёнах Паўночнай Афрыкі, у тым ліку побач з месцамі правядзення даследаванняў. Навукоўцы падкрэсліваюць, што такія страты асабліва небяспечныя для ўжо вельмі малалікай папуляцыі.

Эколагі звяртаюць увагу, што, нягледзячы на міжнародныя забароны, узровень аховы акул істотна адрозніваецца ў розных краінах, а праблема выпадковага ўлову застаецца нявырашанай. У бедных прыбярэжных супольнасцях рыбакі часта вымушаныя выбіраць паміж захаваннем рэдкіх відаў і неабходнасцю зарабляць на жыццё.

Каментары4

  • ніхто
    31.12.2025
    ніхто не засмуціцца :))
  • Žvir
    31.12.2025
    Аля, naadvarot. Akuła - sanitar mora, jak voŭk lesa.
  • Просты немец
    31.12.2025
    Карацей, афрыканскія мусульмане вылаўліваюць усіх акул і прадаюць ва ўсходнюю азію. А плаціць за гэта знову мне

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць