Грамадства44

Дарадца Ціханоўскай: Пасля змены ўзроўню аховы ўзмацніўся ціск на Офіс з боку рэжыму

Пасля таго як ахову Святланы Ціханоўскай замест Службы аховы кіраўніцтва Літвы ўзяла ў свае рукі паліцыя, ціск з боку мінскага рэжыму на дэмакратычную беларускую супольнасць істотна ўзмацніўся. Пра гэта заявіў дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, паведамляе Delfi.lt.

Святлана Ціханоўская. Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

Па словах Кучынскага, ад моманту абвяшчэння пра змены ў сістэме аховы назіраецца ўзмацненне пагроз: супрацоўнікі КДБ амаль штодня выходзяць на сувязь з прадстаўнікамі Офіса, запалохваюць іх сваякоў у Беларусі, ажыццяўляюць кібератакі. Пагрозы атрымлівае як сама Святлана Ціханоўская, так і члены яе каманды.

Акрамя таго, прапаганда Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае гэтую сітуацыю для далейшага ціску на ўсё дэмакратычнае асяроддзе.

Кучынскі падкрэсліў, што Офіс не спрабуе спекуляваць наконт унутраных прычын рашэння літоўскіх уладаў. Ён адзначыў, што каманда з павагай ставіцца да любога рашэння, бо знаходзіцца ў Літве ў якасці гасцей, і выказаў удзячнасць за падтрымку, якую краіна аказвала ўсе гэтыя гады. Незалежна ад абставін, апазіцыя, паводле яго слоў, працягне змаганне супраць рэжыму Лукашэнкі.

Раней дарадца прэм’ер-міністаркі Літвы Інгі Ругінене Ігнас Дабравольскас заяўляў, што змяненне фармату аховы было прынята з улікам ацэнкі ўзроўню пагроз і што паліцэйскай аховы цяпер дастаткова. Аднак Кучынскі з гэтым не пагадзіўся, падкрэсліўшы, што пагроза не зменшылася.

Ён звярнуў увагу, што бяспека — гэта не толькі фізічная ахова, але і агульнае адчуванне абароненасці. Паводле яго слоў, нават кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі публічна пацвердзіў, што ўзровень пагрозы застаецца высокім, а ўвесь сілавы апарат рэжыму Лукашэнкі працуе супраць дэмакратычных сіл.

Кучынскі таксама нагадаў, што Лукашэнка нядаўна публічна заклікаў Літву спыніць падтрымку таго, што ён называе «альтэрнатыўным урадам у Вільні», а таксама зноў згадваў Ціханоўскую, заяўляючы, што не павінен дазволіць ёй «зноў перамагчы». У такіх умовах, падкрэсліў дарадца, гаварыць пра пачуццё бяспекі не выпадае, таму Офіс спадзяецца на падтрымку Літвы і іншых саюзнікаў.

На пытанне пра магчымы пераезд Офіса з Літвы Кучынскі не адказаў, але адзначыў, што цяпер разглядаюцца дадатковыя меры бяспекі. Пакуль жа офіс у Вільні працягвае працу ў звычайным рэжыме, а галоўным прыярытэтам застаецца бяспека Святланы Ціханоўскай і ўсёй яе каманды.

Каментары4

  • Члены яе каманды
    04.01.2026
    баiмся, каб яе не скралi, як Мадуру...
  • 1
    04.01.2026
    Перажываю за Севярынца і Латушку. Хай бы яны сталі дарадцамі Святланы, ці што-яшчэ прыдумаць...
  • Прошьян
    05.01.2026
    Ловят по темным углам и тиснут..

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць