Грамадства44

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ

Зусім нядаўна ў Магілёве на пешаходнай вуліцы Ленінскай паставілі дзве новыя скульптуры. Адна з іх — атлет-армрэслер, чыя фігура, відаць, натхнёная антычнасцю, а другая — гадзіннік, падобны на лонданскі Біг-Бэн у мініяцюры. Аднак нешта адразу пайшло не так, піша выданне Mogilev.in.

Скульптура анлета-армрэслера да і пасля. Фота: Mogilev.in

Ці то каб схаваць на зіму, ці то ім адразу сталі па нейкіх прычынах падбіраць новае месца, але свежапастаўленыя малыя архітэктурныя формы ўжо чамусьці накрылі пластыкавымі пакрываламі, прычэпленымі скотчам.

Так цяпер выглядае скульптура па матывах лонданскага Біг-Бэна. Фота: Mogilev.in

Магчыма, на лёс гэтых скульптур магло паўплываць тое, што, як адзначалася ў нашым папярэднім матэрыяле, скульптура армрэслера знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад архірэйскага падвор'я і тэрыторыі былога Спаскага манастыра. Цяпер тут месцяцца Магілёўская епархія Беларускай праваслаўнай царквы і Духоўна-асветніцкі цэнтр імя свяціцеля Георгія Каніскага.

Варта адзначыць, што іншыя нядаўна пастаўленыя ўпрыгожанні гэтай пешаходнай вуліцы ў Магілёве пакуль не закрывалі. 

Фота: Mogilev.in

Каментары4

  • ●
    06.01.2026
    Уличный фонарь на саксе , автору респект !
  • Намасце
    06.01.2026
    Навошта яго закруцілі і схавалі? Можна ж было апрануць хлопца у "Беллегпром", і няхай надалей змагаецца з мінакамі на руках.
  • Булгур
    07.01.2026
    Я тоже пульт заворачиваю в полителеновый пакетик, дольше служит.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць