Свет

У Портлендзе агенты памежнай службы ЗША паранілі двух чалавек

Агенты Службы мытнага і памежнага кантролю ЗША паранілі двух чалавек у Портлендзе, штат Арэгон. Абодва пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу. У паліцыі заклікалі жыхароў захоўваць спакой.

Інцыдэнт адбыўся на наступны дзень пасля таго, як у Мінеапалісе супрацоўнік іміграцыйнай службы застрэліў жанчыну, што выклікала хвалю грамадскага абурэння і пратэстаў, паведамляе Бі-бі-сі.

«Мы разумеем напружанасць і эмоцыі пасля стральбы ў Мінеапалісе, але я прашу ўсіх захоўваць спакой, пакуль мы высвятляем абставіны здарэння», — заявіў начальнік паліцыі Портленда Боб Дэй, удакладніўшы, што супрацоўнікі паліцыі не маюць дачынення да інцыдэнту.

ФБР заявіла, што ў стральбе ў Портлендзе ўдзельнічалі агенты Службы мытнага і памежнага кантролю ЗША. У Міністэрстве ўнутранай бяспекі ЗША патлумачылі дзеянні сваіх агентаў самаабаронай.

Пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы, іх стан пакуль невядомы.

Мэр Портленда Кіт Уілсан заявіў, што «нельга заставацца абыякавымі, калі падрываюцца канстытуцыйныя гарантыі і расце колькасць ахвяр». Ён заклікаў прыпыніць усе аперацыі федэральных іміграцыйных ведамстваў, у тым ліку ICE, у Портлендзе да завяршэння поўнага расследавання.

Як паведамілі ў паліцыі, супрацоўнікі выехалі на выклік і выявілі мужчыну і жанчыну з відавочнымі агнястрэльнымі раненнямі. Паліцэйскія наклалі жгут і выклікалі хуткую дапамогу.

Старшыня гарадской рады Портленда Элана Піртл-Гіні, на якую спасылаецца ABC News, заявіла, што, паводле наяўнай у яе інфармацыі, абодва пацярпелыя застаюцца жывымі.

У Міністэрстве ўнутранай бяспекі ЗША паведамілі, што агенты Памежнай службы праводзілі мэтавую праверку аўтамабіля.

У заяве ведамства гаворыцца, што кіроўца, які, меркавана, з’яўляецца членам венесуэльскай банды, спрабаваў наехаць на агентаў. У адказ, паводле звестак міністэрства, «агент зрабіў стрэл з мэтай самаабароны», пасля чаго кіроўца і пасажыр пакінулі месца здарэння.

У Мінеапалісе днём раней супрацоўнік іншага амерыканскага ведамства ў структуры Міністэрства ўнутранай бяспекі — Іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE) — застрэліў жанчыну. Паводле афіцыйнай версіі, мясцовая жыхарка Рэнэ Гуд спрабавала наехаць на супрацоўніка ICE на сваім аўтамабілі. Мясцовыя ўлады, абапіраючыся на відэа інцыдэнту, рашуча адхіляюць гэтую версію.

Інцыдэнт адбыўся падчас пратэстнай акцыі супраць дзеянняў ICE па забеспячэнні выканання іміграцыйнага заканадаўства.

У Мінеапалісе і некаторых іншых гарадах Мінесоты ў сераду і чацвер прайшлі пратэсты супраць дзеянняў іміграцыйнай службы і адміністрацыі Трампа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць