Навука і тэхналогіі22

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?

Вялікая піраміда ў Гізе — адно з самых грандыёзных збудаванняў у гісторыі чалавецтва. Нягледзячы на сусветную славу гэтага помніка, асоба яго творцы доўгі час заставалася ў цені. Вось што сёння вядома гісторыкам пра чалавека, які стаяў за праектам гэтага старажытнага цуду свету.

Вялікая піраміда ў Гізе. Фота: Wikimedia Commons

Вялікая піраміда ў Гізе была пабудавана ў час праўлення фараона Хуфу (Хеопса). Вучоныя сцвярджаюць, што няма ніякіх падставаў меркаваць, што ён асабіста распрацоўваў яе праект, і звяртаюць увагу на чыноўніка з атачэння фараона. Аб гэтым піша GreekReporter.

У наваколлі Вялікай піраміды ў Гізе размешчана некалькі вялікіх некропаляў, якія даследавалі навукоўцы. У некаторыя з іх грабніцы членаў шматлікай сям'і Хуфу, у іншых — пахаванні важных прыдворных чыноўнікаў.

На адных з такіх могілак, размешчаных на захад ад Вялікай піраміды, знаходзіцца асабліва вялікая грабніца, якая называецца мастабай. Гэта масіўны прамавугольны будынак з плоскім дахам і нахіленымі ўнутр сценамі па сваіх памерах значна пераўзыходзіць усе астатнія грабніцы ў гэтым канкрэтным некропалі, што сведчыць аб высокім статусе пахаванай асобы.

У выніку праведзеных раскопак археолагі выявілі, што ў грабніцы пахаваны высокапастаўлены прыдворны чыноўнік па імені Хеміун. Унутры грабніцы даследчыкі знайшлі статую чыноўніка, выкананую з незвычайным для таго часу рэалізмам.

Што вядома пра Хеміуна?

Надпісы ўнутры грабніцы падалі каштоўную інфармацыю аб статусе Хеміуна.

Статуя Хеміуна. Фота: Wikimedia Commons

Перш за ўсё, высветлілася, што ён займаў пасаду візіра Егіпта — гэта значыць, быў другім па ўплывовасці чалавекам у краіне пасля самога цара. Акрамя таго, надпісы ў грабніцы называюць яго «захавальнікам пячаткі» манарха.

Гэта азначае, што чыноўнік валодаў каралеўскай пячаткай і меў права зацвярджаць афіцыйныя рашэнні ад імя цара, што падкрэслівае яго вялікую ўладу над краінай.

Таксама надпісы ў грабніцы прыпісваюць яму тытулы жраца розных багоў. Аднак некаторыя навукоўцы мяркуюць, што гэтыя званні маглі быць выключна ганаровымі і не азначалі выкананне рэальных рэлігійных функцый.

Далейшае вывучэнне надпісаў з іншых месцаў растлумачыла сямейнае паходжанне Хеміуна. Ён быў сынам прынца Нефермаата, які, у сваю чаргу, быў сынам цара Снеферу. Інакш кажучы, Хеміун даводзіўся пляменнікам фараону Хуфу, пры якім ён і служыў візірам.

Чаму менавіта Хеміун архітэктар?

Меркаванне аб тым, што менавіта Хеміун быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе, заснавана на адным з яго тытулаў, знойдзеных у грабніцы, які навукоўцы звычайна перакладаюць як «наглядчык усіх будаўнічых праектаў цара».

Паколькі Хуфу быў заказчыкам будаўніцтва, лагічна, што менавіта Хеміун курыраваў гэты працэс. 

Вядома, Хеміун мог і не быць архітэктарам у нашым сучасным разуменні гэтага слова. Мы не ведаем дакладна, у чым заключалася яго праца: ці сядзеў ён за сталом, самастойна малюючы чарцяжы піраміды, ці проста выконваў ролю галоўнага кіраўніка, які наглядаў за працай цэлай каманды прафесійных дойлідаў.

Хоць дэталі яго дзейнасці нам невядомыя, відавочна адно — менавіта ён нёс агульную адказнасць за будаўніцтва. Таму цалкам лагічна, што ён прымаў непасрэдны ўдзел і ў распрацоўцы праекта піраміды.

Каментары2

  • Seka
    17.01.2026
    Які яшчэ такі цар у Егіпце? Нявольнікі маскоўскія. Тэрмінаў іншых не падабралі?
  • Žvir
    17.01.2026
    Aj, ci treba architektar, kab budavac piramidy ? My niekali, u sadku, malymi, budavali z kubikaū. Skladaj dy i ūsio...

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць