Свет

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

У Мазамбіку пасля працяглай хваробы памерла 25‑гадовая Расіта Сальвадор Мабуянгу — жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам», бо яна нарадзілася на дрэве падчас разбуральнай паводкі, піша Бі-бі-сі.

Ратавальнікі прыйшлі на дапамогу нованароджанай Расіце з яе маці. Фота: SABC

Расіта з’явілася на свет у 2000 годзе, калі на поўдні краіны рака Лімпапо выйшла з берагоў і выклікала самую маштабную паводку ў гісторыі Мазамбіка. Тады загінулі сотні людзей, а сотні тысяч засталіся без дамоў. Немаўля разам з маці было выратавана паўднёваафрыканскімі вайскоўцамі з дапамогай верталёта — гэтыя кадры абляцелі ўвесь свет і сталі сімвалам трагедыі.

Як паведамілі сваякі жанчыны, Расіта шмат гадоў пакутавала ад анеміі, а таксама хварэла на сухоты. З-за рэзкага пагаршэння свайго стану яна больш за два тыдні знаходзілася ў бальніцы, дзе і памерла 12 студзеня.

Маці дзяўчыны ўспамінала, што падчас паводкі сям’я некалькі дзён правяла на дрэве без ежы і дапамогі. Роды пачаліся проста там, над вадой, і родныя трымалі знізу тканіну, каб дзіця ў ваду не ўпала. Калі ратавальнікі знайшлі сям’ю, немаўля яшчэ было злучана з маці пупавінай.

Маці і дачка сталі сімваламі чалавечай стойкасці перад стыхіяй. Пазней яны нават наведалі ЗША, дзе расказвалі пра наступствы катастрофы і заклікалі да дапамогі Мазамбіку.

Расіта вырасла ў роднай мясцовасці, скончыла школу і пяць гадоў таму сама стала маці. Аднак, нягледзячы на абяцанні ўладаў, ёй так і не ўдалося атрымаць стыпендыю для навучання ва ўніверсітэце.

Каментары

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць